Некаторыя падраздзяленні Узброеных сілаў Беларусі прыведзеныя ў вышэйшую ступень боегатоўнасці
У рамках праверкі па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па прывядзенні арміі ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, паведаміла Мінабароны.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны
Шэраг падраздзяленняў ажыццявяць комплекс мерапрыемстваў па пераводзе ў баявую гатоўнасць, рушаць у прызначаныя раёны і выканаюць адпаведныя мерапрыемствы.
Праверка праводзіцца пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі, паведамляе Мінабароны.
Каментары