У Рыме канчаткова закрылася Antico Caffè Greco — легендарная кавярня на вуліцы Вія-дэі-Кандоці. Яна адна з найстарэйшых у Італіі (адкрытая яшчэ ў XVIII стагоддзі) і вядомая тым, што ў розныя часы тут бывалі пісьменнікі, мастакі і інтэлектуалы з усяго свету, паведамляе Corriere della Sera.

Закрыццё стала вынікам сямігадовага канфлікту паміж уласнікам памяшкання, Ізраэліцкай бальніцай (Ospedale Israelitico), і былым арандатарам Карла Пелегрыні, які кіраваў кавярняй.
Спрэчка пачалася яшчэ ў 2017 годзе, калі паміж бакамі ўзніклі рознагалоссі наконт умоў арэнды. Пелегрыні працягваў утрымліваць кавярню, нягледзячы на судовыя рашэнні і шматлікія папярэджанні, таму ў кастрычніку 2025 года судовы прыстаў выканаў рашэнне аб прымусовым высяленні.
Падчас апячатвання памяшкання выявілася, што некаторыя сцены і мэбля пашкоджаныя, а частка каштоўных прадметаў інтэр’еру і твораў мастацтва была вывезеная. Гэтыя рэчы нядаўна знайшлі на складзе, які належыць Пелегрыні, і прынялі іх на дзяржаўнае захаванне.
Цяпер будынак чакае капітальны рамонт за кошт уласніка. Далейшы лёс кавярні застаецца адкрытым: павінны правесці публічны конкурс на новага арэндатара. Па неафіцыйных даных, ужо паступілі прапановы ад буйных мадэльных дамоў і брэндаў, якія маюць свае буцікі на Вія-дэі-Кандоці (Gucci, Bulgari, Prada і іншыя). Адныя з іх нібыта гатовыя плаціць да 1,5 мільёна еўра ў год, што магло б дапамагчы бальніцы пакрыць свае даўгі і захаваць фінансавую стабільнасць.
Тым не менш, камісар Ізраэліцкай бальніцы, Антоніа Марыя Леазапа, запэўніў журналістаў, што галоўная мэта — аднавіць працу кавярні, а не ператварыць яе ў краму ці офіс брэнда. Ён адзначыў, што ўласнік «будзе інтэнсіўна працаваць над тым, каб Antico Caffè Greco зноў адкрылася».
Карла Пелегрыні, у сваю чаргу называе сітуацыю «вялікай несправядлівасцю». Ён настойвае, што Antico Caffè Greco з’яўляецца грамадскім і культурным аб’ектам, абароненым законам, і што Міністэрства культуры Італіі не прыклалі дастатковых намаганняў, каб яго абараніць. Адвакаты Пелегрыні абвінавачваюць міністэрства у «бяздзеянні» і рыхтуюць новыя судовыя пазовы.
У 2024 годзе дзяржаўны статус аховы культурнай спадчыны для гэтага месца быў пацверджаны і абноўлены, але юрысты сцвярджаюць, што гэта не перашкодзіла ўладальнікам правесці высяленне.
Кавярня Antico Caffè Greco, заснаваная ў 1760 годзе ў цэнтры Рыма, заўсёды было папулярная ў пісьменнікаў, філосафаў і мастакоў. Тут бывалі Джордж Гордан Байран, Артур Шапенгаўэр, Ёган Вольфганг фон Гётэ, Стэндаль, Марк Твен, Іван Тургенеў і іншыя сусветныя знакамітасці. Пісьменнік Мікалай Гогаль пісаў тут свае знакамітыя «Мёртвыя душы».
Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы
У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць
Наведніца сабачага кафэ ў Мінску засталася крайне незадаволенай і расказала, якія ў яе прэтэнзіі
«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст
Каментары