Свет1111

Пяскоў папярэдзіў Малдову аб паўтарэнні памылак «адной дзяржавы»

Спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў назваў памылкай спробы Малдовы зрабіць з Расіі антаганіста.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Фота: Getty Images

Малдова цяпер паўтарае памылкі «адной дзяржавы», спрабуючы стварыць з Расіі ворага, лічыць прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

Так Пяскоў пракаментаваў новую ваенную стратэгію Кішынёва на перыяд з 2025 па 2035 год, у якой улады назвалі Расію «галоўнай пагрозай». Адной з ваенных рызык аўтары дакумента называюць ваенную аперацыю ва Украіне і дапускаюць «магчымасць яе распаўсюджвання».

«Лічаць, што курс на выбудоўванне адносін з Еўропай азначае поўную антаганізацыю Расіі. Гэтую памылку ўжо адна дзяржава рабіла. Нічога добрага гэта не прынесла гэтай адной дзяржаве», — сказаў Пяскоў.

Якую менавіта «адну дзяржаву» ён мае на ўвазе, ён не ўдакладніў.

28 верасня ў Малдове прайшлі выбары ў парламент. На іх перамагла праеўрапейская партыя PAS. Прэзідэнт Мая Санду, раней неаднаразова абвінавачвала Маскву ў умяшанні ў справы Малдовы.

Пяскоў з гэтай нагоды дадаў, што, «утрымаўшыся ва ўладзе, яны працягваюць недружалюбную лінію» ў дачыненні да Масквы. «Тут можна толькі выказаць шкадаванне», — сказаў ён.

Каментары11

  • политзек
    12.10.2025
    Молдове сильно повезло не иметь общей границы с болотАми.. а раковая опухоль левого берега Днестра не имеет потенциала на выполнение этих дешёвых угроз. а что еще гопникам остается - угрожать и кривляться.
    но решать эту проблему Молдове надо срочно, решительно и жестко.
  • Суповой пакетик
    12.10.2025
    Великолепное фото! Так и просится в базовое руководство по психиатрии!
  • Ёсік
    12.10.2025
    Ідзіце вы ўсе за сваім караблём. Толькі пагрозы, больш нічога ад іх не чуваць. Сядзіце ў сваёй краіне, будуйце цэрквы, шануйце вайну, атрымлівайце асалоду ад свайго вялікага і магутнага. Навошта паўсюль гэтае хочаце распаўсюдзіць? У кожнага народа свае гісторыя, культура, мова, звычкі, памяць, не лезьце сваёй пысай да іх.

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць