У Кітаі адказалі на ўвядзенне Трампам дадатковых пошлін на кітайскія тавары
У нядзелю Кітай назваў новыя амерыканскія пошліны ад прэзідэнта Дональда Трампа на кітайскія тавары крывадушнымі, але ўстрымаўся ад увядзення новых збораў на амерыканскую прадукцыю, піша Reuters.

У пятніцу Трамп адказаў на найноўшыя меры Пекіна па кантролі за экспартам, увёўшы дадатковыя пошліны ў памеры 100% на кітайскі экспарт, прызначаны ў ЗША, а таксама новыя меры кантролю за экспартам крытычна важнага праграмнага забеспячэння да 1 лістапада.
Адноўленая гандлёвая напружанасць ускалыхнула Уол-стрыт, выклікала падзенне акцый буйных тэхналагічных кампаній, усхвалявала замежныя кампаніі, якія залежаць ад кітайскай вытворчасці рэдказямельных металаў, і можа сарваць саміт паміж Трампам і старшынёй Кітая Сі Цзіньпінам, запланаваны на канец гэтага месяца.
Міністэрства гандлю Кітая ў сваёй заяве адзначыла, што яго меры кантролю за экспартам рэдказямельных элементаў — якія Трамп у пятніцу назваў «дзіўнымі» і «вельмі варожымі» — былі прынятыя пасля шэрагу мер ЗША, уведзеных з моманту двухбаковых гандлёвых перамоваў у Мадрыдзе ў мінулым месяцы.
Пекін у якасці прыкладу прывёў унясенне кітайскіх кампаній у амерыканскі гандлёвы чорны спіс і ўвядзенне Вашынгтонам партовых збораў на суднах, звязаных з Кітаем.
«Гэтыя дзеянні сур'ёзна нанеслі шкоду інтарэсам Кітая і падарвалі атмасферу для двухбаковых эканамічных і гандлёвых перамоў. Кітай цвёрда выступае супраць іх», — заявіла міністэрства.
Пекін устрымаўся ад дакладнай увязкі гэтых дзеянняў ЗША са сваімі абмежаваннямі на экспарт крытычна важных мінералаў, заявіўшы, што яго меры былі матываваныя заклапочанасцю прымяненнем гэтых металаў з ваеннымі мэтамі ва ўмовах «частых ваенных канфліктаў».
Ён таксама не стаў аб'яўляць аб адпаведным зборы на амерыканскі імпарт, які паступае ў Кітай, у адрозненне ад сітуацыі напачатку года, калі абедзве звышдзяржавы паступова павялічвалі ўзаемныя пошліны, пакуль амерыканская стаўка не дасягнула 145%, а кітайская — 125%.
«Пагроза ўвесці высокія пошліны з нагоды і без яе — гэта не правільны спосаб вядзення спраў з Кітаем. Пазіцыя Кітая ў дачыненні да тарыфных войнаў заўсёды была нязменнай: мы не хочам ваяваць, але мы не баімся ваяваць», — заявілі ў міністэрстве, дадаўшы, што Кітай прыме адпаведныя меры, калі ЗША не зменяць свой курс.
«Пераапрануўся ў амапаўца і дырыжыраваў чорнай дубінкай». Адзін з заснавальнікаў «Вольнага хору» — пра акцыі ў гандлёвых цэнтрах у 2020‑м і працу ў філармоніі ў Літве

Каментары
Будем с войной, но при бабках, но не все и не у всех.
Ничего личного - просто БИЗНЕС....