Грамадства1616

Стала вядома, як выглядае Махамед Альдасары — загадкавы новы кіраўнік Прыёрбанка

Прэс-служба выкупленага лукашэнкаўскімі «бізнэсменамі ўдачы» Прыёрбанка апублікавала фота з візіту новага старшыні праўлення Махамеда Абдулы Махамед Алі Альдасары ў стратны калгас, які належыць фінансавай установе. У кампаніі сярод чыноўнікаў Капыльскага райвыканкама можна добра разглядзець чалавека, які прыйшоў на месца знакамітага банкіра Сяргея Касцючэнкі. 

Мохамед Альдасары. Фота: priorbank.by

«Старшыня праўлення Прыёрбанка Махамед Альдасары сумесна з намеснікамі старшыні праўлення і кіраўнікамі ключавых кірункаў здзейсніў працоўны візіт у філіял «Лакнея» УП ПрыёртрансАгра — адно з даччыных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якое банк падтрымлівае цягам многіх гадоў. […] У працэсе візіту кіраўнікі ацанілі вынікі, якія прадпрыемства здолела дасягнуць з дапамогай банка, абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця, а таксама сустрэліся са старшынёй Капыльскага райвыканкама», — паведамляе сайт Прыёрбанка. 

Да таго, у канцы 2024-га, банк цераз эмірацкую пракладку быў прададзены аўстрыйцамі, як лічыцца, блізкаму да Лукашэнкі «бізнэсмену ўдачы» Мікалаю Вараб'ю.

Банк быў прададзены з дысконтам 800 мільёнаў еўра да рэальнай цаны. Дэльта паміж рэальнай цаной і цаной угоды стала прыбыткам набліжаных да Лукашэнкі асоб.

Чытайце падрабязнасці схемы: Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Мохамед Альдасары другі справа. Фота: priorbank.by

Біяграфія Махамеда Альдасары цьмяная і недакладная. 

Падчас яго прызначэння прэс-служба банка, не прыводзячы ніводнай назвы ці канкрэтнага прыклада адзначыла, што новы кіраўнік мае 26‑гадовы досвед работы ў банкаўскай сферы, што ён быў кіраўніком у вядучых фінансавых установах ААЭ, «займаўся пабудовай новых фінансавых кампаній, рэалізацыяй ініцыятыў лічбавых трансфармацый, распрацоўкай інвавацыйных банкаўскіх прадуктаў».

На сайце Прыёрбанка прызнаюць, што Альдасары не мае фінансавай адукацыі, а з'яўляецца бакалаўрам дзелавога адміністравання ўніверсітэта Атланты (ЗША). 

*** 

Прыёрбанк — самы буйны прыватны банк Беларусі, заснаваны ў 1989 годзе. У 2002 годзе ў капітал банка ўвайшоў аўстрыйскі Райфайзэн. Шматгадовы кіраўнік банка Сяргей Касцючэнка быў затрыманы ў сакавіку 2022-га, асуджаны да 3,5 гадоў калоніі за ўхіленне ад падаткаў. Пасля памілавання эміграваў. 

Чытайце падрабязней: Шок у банках: Сяргею Касцючэнку, стваральніку Прыёрбанка, далі тры з паловай гады калоніі. Датычны Баскаў?

Каментары16

  • Цім
    11.10.2025
    У гэтых ААЭ і схаваны грошы "народнай" ... мафіі.
  • Ё
    11.10.2025
    Ой, да такая ж кіраваная пракладка, як і былы вядомы старшыня Белгазпромбанку. Толькі Прыёрбанк працуе на адмыванне арабскіх грошаў, а Белгазпромбанк заўжды працаваў на адмыванне расійскіх. Адно тое, што міністр фінансаў РФ Круглоў са сваёй жонкай ганялі мільёны еўра праз Белгазпромбанк, чаго вартае. А колькі там іншага было, можна толькі ўявіць. Дарэчы, судзячы па адукацыі, Альдасары больш пракачаны за Бабарыку.
  • Гы
    11.10.2025
    Знаходзіцца за 2 хвіліны

    Працаваў у камерцыйных банках у Абу-Дабі (Аль-Хілал большасць), займаўся рытэйлам. Мае кампанію ў Шарджы, якая выпускае ісламскія карты, і выглядае як тыповы абменнік. Таксама пару рытэйлавых бізнэсаў кшталту тэлефонных кіёскаў.

    Мабыуць залаты тэлефон прадаў таму, хто пракладку ствараў.

    Ідэальны зіц-старшыня

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць