Эканоміка44

Raiffeisen Bank страціў ад продажу Прыёрбанка больш за 800 мільёнаў еўра

Raiffeisen Bank International (RBI) апублікаваў папярэднія вынікі 2024 года. У іх у тым ліку знайшлі адлюстраванне страты ад здзелкі па продажы сваёй долі ў Прыёрбанку, заўважыў Office Life.

Фота: Office Life

Паведамляецца, што страта ад гэтай здзелкі склала €824 млн, пры гэтым €311 млн з іх — страты ад продажу актыву па цане, ніжэйшай за балансавую.

Здзелка была закрытая 29 лістапада 2024 года. Пакупніком стала кампанія Soven 1 Holding з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Яна купіла 87,74%-ную долю аўстрыйцаў у Прыёрбанку.

У момант анансавання здзелкі паведамлялася, што страты групы RBI ад яе складуць каля €225 млн з-за розніцы ў цане пакупкі і балансавай цаны капіталу Прыёрбанка. Акрамя гэтага, давядзецца спісаць у страты сумы курсавых розніц і пераацэнак у аб'ёме каля €450 млн, якія пакуль лічацца ў сукупным даходзе банка.

Імя новага канчатковага бенефіцыяра Прыёрбанка не раскрываецца. 

Каментары4

  • Інвестар
    04.02.2025
    Прыцягнуць нармальныя белыя грошы бліжэйшым часам будзе дужа праблематычна
  • Инкассатор
    04.02.2025
    Ред. НН, раз вы уже изучили отчет Raiffeisen Bank за 2024 год, видно ли там, какую долю в группе Raiffeisen занимает российских филиал, который продолжает спокойно работать в России, платить там многомиллионные налоги, которые идут на войну и убийства украинцев? Неужели несмотря на 3 года войны они и дальше будут там работать?
  • Эканаміст
    05.02.2025
    Кожны інвестар, які прыходзіць працаваць у дыктатуру, у якой часам не да законаў, выдатна разумее, што падвышаныя прыбыткі ад падобнай працы павінныя існаваць абавязкова ў якасці кампенсацыі за дадатковую краінавую рызыку, а таму варта ашчаджаць іхную істотную частку ў адпаведны страхавы фонд. Асабліва калі справа тычыцца калісці дзяржаўнай маёмасці, хай бы інвестар і ўклаў я яе мадэрнізацыю ў разы больш за яе рынковы кошт на момант прыватызацыі. І ўсе гэтыя інвестары выдатна памятаюць пра адміністрацыйны адціск у Марата Новікава ягонага кандытэрскага холдзінга. Як і пра адціск ў Мураў'ева Матавела, актывы якога потым па сутнасці махлярскім чынам былі выведзеныя дзяржавай з-пад патрабаванняў крэдытораў. І зусім свежы прыклад - адціск Мёрскага металапракатнага завода, як ствараўся з нуля і ўвогуле николе не быў дзяржаўным, але нават гэта не дапамагло ягоным інвестарам.
    Таму страты RZB Group, панесеныя праз вымушаны продаж Прыёрбанка па заніжаных коштах структурам Віктара Лукашэнкі - гэта падзея, якая ў рэшце рэшт павінная была калісці адбыцца. Нешат падобнае непазбежна чакае і расейскі Райфайзэнбанк, які моцна скараціў свае магчымасці, але пакуль яшчэ застаецца ва ўласнасці RZB Group.

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт1

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

Мяняюцца банкаўскія камісіі ў Беларусі

Ва ўкраінскім Славуцічы пахавалі беларуску, што была параненая на вайне з Расіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт1

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць