Вайна33

Загінуў Герой Украіны лётчык Аляксандр Шэмет: ён здзейсніў апошні авіяпрарыў на «Азоўсталь»

На борце ўкраінскага верталёта Мі-24, экіпаж якога загінуў падчас выканання баявога задання 17 снежня, быў Аляксандр Шэмет. Ён — Герой Украіны, які здзейсніў апошні авіяпрарыў на «Азоўсталь». Мужчына быў камандзірам экіпажа.

«Увечары 17 снежня паступіў загад вылецець на перахоп «шахедаў». Борт падняўся, трымаў сувязь з пунктам кіравання. Пазней на пункце кіравання верталёт на радары не фіксаваўся. Гэта кажа пра тое, што ён ужо ўпаў. Пацвярджэнне гібелі ёсць. На месцы падзення знойдзены чатыры целы. Усе члены экіпажа загінулі. Гэта ўжо факт», — сказаў «Суспільнаму» брат загінулага Юрый Шэмет.

Паводле слоў Юрыя Шэмета, папярэдняе расследаванне ўстанавіла, што верталёт сутыкнуўся з «шахедам».

«Тут яшчэ такія абставіны, што гэты «шахед» не быў бачны на пункце кіравання. Мабыць, ён ляцеў вельмі нізка. Тыя людзі, якія праводзілі расследаванне, кажуць, што такога яны раней не бачылі. Верталёт так моцна пашкоджаны, што яго, можна сказаць, цалкам разарвала на кавалкі. Целы вельмі абгарэлі. Які менавіта «шахед» трапіў у верталёт, таксама пакуль мне не вядома», — распавёў Юрый Шэмет.

Каментары3

  • Спадар
    23.12.2025
    Героі не ўміраюць! Слава Украіне!
  • Беларус з паудневай мяжы
    23.12.2025
    Слава Героям ! Вечная Слава !
  • Михалыч
    24.12.2025
    Это вполне мог быть и не Шахед никакой… думай-те.

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах44

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным2

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява5

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць