Свет77

Трамп параіў Нікаласу Мадуру разумна сысці

«Ён не сябра Злучаных Штатаў. Ён вельмі дрэнны хлопец», — падкрэсліў амерыканскі лідар.

Фота: Pedro Mattey / Anadolu via Getty Images

Дональд Трамп заявіў, што для прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры было б разумней добраахвотна пайсці ў адстаўку, піша Reuters.

Такім чынам прэзідэнт ЗША адказаў на пытанне журналістаў, ці мае намер ён з дапамогай ціску прымусіць Мадуру адмовіцца ад улады.

«Ну, я думаю, што, магчыма, так і будзе… Гэта залежыць ад яго, што ён хоча рабіць. Я мяркую, што з ягонага боку было б разумна паступіць так (самастойна пайсці). Мы гэта высветлім», — сказаў Трамп.

Пры гэтым, калі Мадура «будзе паводзіць сябе жорстка», гэта будзе для яго астатні раз, дадаў кіраўнік Белага дома. «Ён не сябра Злучаных Штатаў. Ён вельмі дрэнны хлопец», — падкрэсліў амерыканскі лідар.

Разам з тым ён заявіў, што ЗША могуць пакінуць сабе канфіскаваную з танкераў ля берагоў Венесуэлы нафту. Яе можна прадаць або выкарыстаць для папаўнення стратэгічных рэзерваў Злучаных Штатаў, удакладніў Трамп.

Раней прэзідэнт ЗША казаў, што дні Мадуры злічаныя.

Каментары7

  • .
    23.12.2025
    Не галасі! Мы за Мадура, бо той супраць Трампа!
  • Žvir
    23.12.2025
    Usio ž tak rabic` nielha. Pa-sutnasci adzinaasobna ūzakonienaje piractva.

    Za parušennie sankcyjanaj palityki adkaznasc`, kali i praduhliedžana, dyk jaje, adpaviedna zakonaū USA, pryznačaje sud, a nie Tramp, a pryciahnutyja da pracesu baki majuc` prava baranic` svaje intaresy. A tut prosta piractva...

    USA pavinny vyplacic` ekipažu sudna ūsiu škodu, jak minimum pa miljonu na ruki,.. kožnamu...
  • Лявон
    23.12.2025
    Раю ім сысьці абодвум

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць