Грамадства1717

78-гадовага мовазнаўцу, першага пасла Беларусі ў Германіі, будуць судзіць за пратэст супраць інтэграцыі з Расіяй

Пятро Садоўскі, фота Радыё Свабода

Міліцыя працягвае караць удзельнікаў дэманстрацый супраць інтэграцыі з Расіяй, якія прайшлі ў Мінску 7 і 8 снежня. Дзве позвы з міліцыі атрымаў і выбітны беларускі мовазнавец, першы пасол Беларусі ў Нямеччыне Пятро Садоўскі.

На сходзе людзей за незалежнасць Садоўскі праспяваў песню на верш Янкі Купалы «А ў бары-бары тры дарожанькі». Акрамя таго, ён прапанаваў прыцягнуць прэзідэнта да судовай адказнасці за распальванне варожасці паміж грамадзянамі па моўнай прыкмеце (публічная знявага беларускай мовы праз фанетычнае перадражванне, скрыўлены твар, агідную інтанацыю і г. д.) ды знявагу праз гэта і мову сваёй роднай маці (гэта аспект парушэння сталых беларускіх сямейных каштоўнасцяў роднасці і павагі).

Садоўскага вінавацяць ва ўдзеле ў недазволеным мітынгу, расказаў ён «Нашай Ніве».

Пра выклік у міліцыю паведаміла ў сябе ў фэйсбуку і палітык Вольга Кавалькова.

Выклік атрымаў і жыхар Мінска, таксіст Леанід Кулакоў. Такі выклік атрымалі і жыхаркі Мінска Вольга Лагацкая і Вольга Быкоўская.

Чытайце таксама: Дэманстранты ў Мінску рвалі партрэты Пуціна і вадзілі антыінтэграцыйныя карагоды ФОТЫ

Позвы атрымалі таксама Зміцер Казлоў (блогер Шэры Кот) з Барані (Аршанскі раён), Андрэй Кудзік з Вілейкі, а таксама праваслаўны святар айцец Вікенці (Кавалькоў), паведамляюць праваабаронцы з цэнтра «Вясна».

Позву атрымаў і жыхар Віцебску Аляксей Прохараў, які размяшчаў заклікі да ўдзелу ў акцыях на выходных у Фэйсбуку, Укантакце і Аднаклассніках.

За сітуацыяй сочаць правааборонцы з цэнтра «Вясны». Да іх можна звяртацца па дапамогу ў такіх сітуацыях.

Чытайце таксама: У Мінску другі дзень пратэстуюць супраць інтэграцыі. Сотні дэманстрантаў дайшлі да пасольства Расіі ФОТЫ, ВІДЭА

Каментары17

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны12

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?67

Лукашэнка адпраўляецца ў працяглае замежнае турнэ17

69‑гадовую Ларысу з Мінска асудзілі за пратэсты1

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў37

Балсанару пачаў адбываць 27‑гадовы тэрмін па справе аб спробе перавароту1

Уіткаф сустрэнецца з Пуціным на наступным тыдні

У Малайзіі ўзвялі «экагорад будучыні» за $100 мільярдаў. Але замест 700 тысяч жыхароў там жыве толькі 10 тысяч3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны12

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць