Грамадства1111

Грамадская палата Саюзнай дзяржавы заклікала беларускія ўлады падтрымаць «Вечерний Могилёв»

Група членаў Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі выступіла ў падтрымку скандальнай газеты «Вечерний Могилёв», якая адзначылася шматлікімі выпадамі ў бок ЛГБТ.

Свой зварот яны апублікавалі ў № 63 газеты за 9 жніўня.

— Сябры Грамадскай палаты з трывогай і занепакоенасцю назіраюць за развіццём падзей вакол судовага пераследу газеты «Вечерний Могилёв», — адзначаецца ў звароце.

Па словах прадстаўнікоў Грамадскай палаты, у іх складваецца ўражанне, што з дапамогай Ленінскага РАУС Магілёва, Міністэрства інфармацыі і іншых дзяржорганаў Беларусі «адбываецца неасцярожная падмена паняццяў і скажэнне сэнсаў».

— Адбываецца напампоўванне іміджу прадстаўнікоў ЛГБТ супольнасці, як асаблівых прадстаўнікоў прывілеяванай супольнасці, пачуццё непрымання да якіх з'яўляецца апрыёры неправамерным. Пры гэтым ніяк не згадваюцца ні нашы народныя традыцыі, ні рэлігійныя забароны (ва ўсіх без выключэння рэлігіях), ні асноватворнае права кожнага чалавека (у тым ліку журналіста) на адстойванне свайго меркавання, хай і адмоўнага, на тую ці іншую падзею ў грамадстве. Такім чынам, у людзей, асабліва маладых, складваецца ўражанне не толькі аб натуральнасці аднаполых адносін, прызнанні на дзяржаўным узроўні палавых вычварэнняў, але і маральнасці тых, хто прапагандуе гэта, не саромеючыся, выносіць у інфармацыйнае поле, — адзначаецца ў звароце.

Зварот падпісаны Андрэем Леанідавічам Лапацкім — «ад імя і па даручэнні сябраў Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы».

«Грамадская палата Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі» была ўтвораная ў 2017 годзе, увайшлі ў палату вядомыя ў Беларусі і Расіі асобы: рэлігійныя дзеячы, палітыкі, спартсмены, касманаўты. Усяго больш за 200 чалавек. Офіс арганізацыі знаходзіцца ў Маскве.

Сябрамі палаты таксама з’яўляюцца атлет Фомачкін, які пранёс расійскі сцяг на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа, Андрэй Герашчанка, якога звольнілі ў Віцебску з працы за адмаўленне незалежнасці Беларусі, паэт-славянафіл Анатоль Аўруцін, вядомы сваімі імперскімі поглядамі Сяргей Бабурын, акцёр Уладзімір Гасцюхін, дачка Пятра Машэрава Наталля, касманаўты Клімук і Навіцкі, святар Усевалад Чаплін і многія іншыя.

Каментары11

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў14

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча і Літва заявілі, што гатовыя прыняць амерыканскія войскі, выведзеныя з Германіі2

Апублікаваная запіска, якую, меркавана, Эпштэйн напісаў перад спробай самагубства6

У Мінску прадаюць надзвычай рэдкі і вельмі дарагі Mercedes-Benz SLR McLaren. Каштуе як некалькі кватэр у сталіцы9

ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору7

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў14

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць