Меркаванні2424

Работнікі Полацкага вінзавода просяць захаваць вытворчасць і працоўныя месцы — зварот праз «Нашу Ніву»

«У нашым горадзе ў апошні час закрыты больш за 15 прадпрыемстваў, нядаўна зачыніўся кансервавы завод «Віцьба». 

Добры дзень, звяртаюцца да Вас работнікі Полацкага дзяржаўнага вінаробнага завода з просьбай захаваць нашу вытворчасць і працоўныя месцы.

Наша прадпрыемства знаходзіцца на ліквідацыйным перыядзе больш за год, калектыў ўсяго завода папярэджаны аб ліквідацыі завода і кантракты з намі падаўжаюцца памесячна, што прадугледжвае звальненне работнікаў без матэрыяльнай кампенсацыі. Мясцовыя ўлады ў асобе мэра горада тав. Шаўчука цалкам не зацікаўленыя ў захаванні прадпрыемства, працоўных месцаў і калектыву, сустрэча прадстаўнікоў выканкама з калектывам завода ні пра што не казала і насіла фармальны характар, нам было сказана ўсё роўна вас закрыем, нам старшыня выканкама па эканоміцы тав. Каладынскі сказаў, што абнадзейваць вас няма чым і рыхтуйцеся да звальнення. Адзінае, што нам было прапанавана гэта перанавучанне на трактарыстаў і кухараў, але і з такімі прафесіямі ў горадзе няма работы.

У нашым горадзе ў апошні час закрыты больш за 15 прадпрыемстваў, нядаўна зачыніўся кансервавы завод «Віцьба» і людзі засталіся не працаўладкаваныя, што кажа ў незацікаўленасці мясцовай улады ў развіцці працоўнай інфраструктуры.

Кіраўніцтва завода прыкладае ўсе намаганні для выхаду прадпрыемства з сітуацыі, якая склалася, але запазычанасць вельмі вялікая, за што вінаватыя асобы ўжо панеслі пакаранне.

Наша прадпрыемства на дадзеным этапе працуе бясстратна, нават з прыбыткам. Прадпрыемства своечасова аплачвае падаткі, аплачвае выдаткі на энерганосьбіты і набывае ўсе неабходныя дапаможныя і расходныя матэрыялы. Заработная плата выплачваецца своечасова, без затрымак. На заводзе асвоены выпуск фруктова-ягадных натуральных вінаў метадам гарачага разлівання, ажыццяўляецца разліванне вінаў на чатырох дзеючых лініях (разліванне ў шкляную бутэльку 0,7—0,5, у пакеты пюр-пак аб'ёмам 1,0 і 0,5 літра, разліванне ў шклянкі 0,25 літра). Для вытворчасці віна выкарыстоўваюцца толькі натуральныя сокі і настоі ўласнай вытворчасці, сыравіна (яблыкі, травы) растуць у нашай краіне. На прадпрыемстве працуе свой прыёмны пункт шклобутэлькі, асвоена вытворчасць вырабу ўпаковачнай тары. Абсталяванне прадпрыемствы, у тым ліку і цэх перапрацоўкі яблыкаў, знаходзяцца цалкам у тэхнічна працоўным стане.

На нашым прадпрыемстве працуе больш за 70 чалавек, многія з якіх больш за 30 гадоў. Каля 80% работнікаў прадпрыемства ва ўзросце ад 45 гадоў і вышэй, якім будзе праблематычна знайсці працу ў нашым горадзе і з такой спецыялізацыяй, а ва ўсіх сем'і і дзеці. На дапамогу ўладаў горада ў працаўладкаванні ніхто не спадзяецца, так як у горадзе практычна няма працы. У сітуацыі, якая склалася на прадпрыемстве нашай віны няма, мы годна і сумленна выконваем свае абавязкі і зацікаўлены ў далейшай працы прадпрыемства. Для гэтага на прадпрыемстве ёсць усё: вытворчыя магутнасці, абсталяванне, спецыялісты і велізарнае жаданне працаваць. Мы вельмі спадзяемся на дапамогу нашаму заводу ў працягу працоўнай дзейнасці, а мы ў сваю чаргу выконваць добрасумленна працоўныя абавязкі. Загадзя дзякуй!

Каментары24

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт1

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем39

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі10

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт1

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць