Улада3939

Ён будаваў Нацыянальную бібліятэку і Палац Незалежнасці. Міністр архітэктуры з Сухарава верыць, што праз дваццаць гадоў Мінск будзе як Прага

«Наша Ніва» працягвае знаёміць вас з новымі чыноўнікамі, якія атрымалі свае партфелі 18 жніўня. На чарзе — міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак. Ён змяніў на гэтай пасадзе Анатоля Чорнага, таго самага, які пазбавіўся сваёй пасады праз неадрамантаваны дах на Аршанскім інструментальным заводзе.

Дзмітрый Мікулёнак. Фота pressball.by.

Дзмітрыю Мікулёнку 45 гадоў. Ён мінчук. Узгадвае, што бацькі здымалі жыллё ў раёне сучаснага парка «Цівалі» ля станцыі метро «Спартыўная». «На той час гэта была адна з вёсак ля сталіцы, якая пазней увайшла ў межы Мінска», — казаў ён у інтэрв’ю агенцтву «Мінск-навіны».

Мікулёнак скончыў у 1996 годзе Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (цяпер — БНТУ), пасля чаго адразу пайшоў працаваць інжынерам па будаўніцтве ў «Мінскжылбуд» (пазней перайменаваны ў МАПІД). Скажам адразу, што Дзмітрый Мікулёнак больш будаўнік, чым архітэктар, у чым прызнаецца сам.

«Я часта спрачаюся з архітэктарамі. У дойлідаў і будаўнікоў часам узнікаюць нармальныя працоўныя спрэчкі, якія заўсёды будуць — яны нават патрэбныя, каб знайсці залатую сярэдзіну паміж палётам фантазіі і практычнай дзейнасцю. Напэўна, з гэтых спрэчак і супярэчлівых меркаванняў і нараджаецца канчатковы ўежны для ўсіх варыянт. Архітэктары па-асабліваму ўсё бачаць. А наша задача іх крыху прызямліць», — прызнаваўся Мікулёнак.

У 2004 годзе, пасля васьмі гадоў працы на МАПІДзе, Мікулёнак перайшоў ва ўпраўленне па будаўніцтву Мінгарвыканкама, дзе адказваў за будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі. Потым на рахунку Дзмітрыя Мікулёнка будуць і іншыя знакавыя будынкі сталіцы.

Напрыклад, «Мінск-Арэна». За яе ўзвядзенне Мікулёнак атрымаў медаль «За працоўныя заслугі». Будаваў Палац Незалежнасці, «Чыжоўку-Арэну», Музей Вялікай Айчыннай вайны і іншыя аб’екты.

Апошнія сем гадоў Дзмітрый Мікулёнак быў генеральным дырэктарам Упраўлення капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама. З гэтай пасады ён і прыйшоў у міністэрства.

Кажа пра сябе, што кіраўнік дастаткова строгі, падначаленых увесь час трымае ў тонусе. З апошніх планаў будучага міністра: будаўніцтва двух новых мікрараёнаў Мінска, а таксама ўзвядзенне паліклінікі і дзіцячых садкоў.

«Мне падабаецца, як змяніўся за апошні час наш гістарычны цэнтр. Спадзяюся, гадоў праз 20 яго ўсе будуць успрымаць як старую Рыгу або Прагу», — казаў будучы міністр.

Жонка міністра Наталля скончыла Мінскае медвучылішча. Яна працуе старшай медсястрой аперацыйнага блока РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак. «Гэта маё жыццё, і ў іншым месцы я сябе не бачу», — казала яна ў інтэрв’ю тэлеканалу СТВ. У медыцыну Наталля прыйшла ў 18-гадовым узросце.

Наталля Мікулёнак. Фота ok.ru.

У пары двое дзяцей. Старэйшы сын Арцём ужо студэнт, ён па шляху бацькі паступіў у БНТУ, а дачка Ганна яшчэ школьніца. Жыве сям’я ў мінскім мікрараёне Сухарава.

«Усё павінна быць прыгожа, але прагматычна. Неабходна, каб пабудаваныя будынкі мелі не толькі прывабны знешні выгляд, але і былі функцыянальна прыдатныя для эксплуатацыі на працягу ўсяго перыяду», — такое даручэнне міністр даваў сваім падначаленым на цырымоніі прадстаўлення на пасадзе.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі11

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт30

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць