Улада

Суд пад Каляды

Крымінальную справу супраць моладзевага актывіста Аляксандра Баразенкі, апошняга фігуранта ў «справе 14‑ці», перадалі ў суд.

Крымінальную справу супраць моладзевага актывіста Аляксандра Баразенкі, апошняга фігуранта ў «справе 14‑ці», перадалі ў суд.

Аляксандр ад 27 кастрычніка знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары. Яго як і 13 іншых удзельнікаў справы, абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта пацягнулі масавыя беспарадкі падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня.

Судзіць Аляксандра Баразенку будзе судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Валеры Есьман.

У крымінальнай справе, якую назвалі «справай 14‑ці» пакаралі 13 чалавек, у тым ліку непаўналетняга Максіма Дашука. Сьледзтва распачалі адразу пасьля акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня. У сакавіку пакаралі 10 чалавек, а ў красавіку — яшчэ трох.

Аляксандр Баразенка падчас сьледзтва знаходзіўся ў Польшчы. Ён ‑‑ студэнт Уроцлаўскага ўнівэрсытэту. Пасьля таго, як Аляксандра адлічылі з першага курсу БДУ за ўдзел у студэнцкай акцыі супраць скасаваньня льготаў, ён паехаў вучыцца па праграме Кастуся Каліноўскага.

27 кастрычніка Аляксандр сам прыйшоў на допыт. Сьледчы выставіў яму абвінавачаньне і абраў мерай стрыманьня арышт.

Адвакат Павал Сапелка ў «справе 14‑ці» абараняў Паўла Вінаградава, Арцёма Дубскага і Алеся Чарнышова. Ён разьлічвае, што суд ня будзе строга караць ягонага падабароннага Аляксандра Баразенку:

«Ня першы раз я сустракаюся з гэтай справай і, улічваючы, што амаль няма спадзяваньняў на апраўданьне, то разьлічваю, што тут хаця б улічаць неабходнасьць працягу навучаньня майго падабароннага і пакараюць яго ня вельмі жорстка. Ня будуць яго караць абмежаваньнем волі».

Бацька Аляксандра меў зь ім спатканьне. Ён супакоіў жонку, што сын знаходзіцца ў больш менш прымальных умовах — зь ім у камэры 10 чалавек.

Гаворыць маці Аляксандра Алена Баразенка:

«Швэдар нам вярнулі, бо ён вязаны. Перадалі яму харчы і некаторыя рэчы, каб мог пераапрануцца. Казаў, што не холадна. Я, канешне, спадзяюся, што ўсё абыдзецца штрафам, бо трэба ж вучыцца. Па‑мойму, там і няма за што даваць нешта больш сур’ёзнае.

Ніякага злачынства ён ня зьдзейсьніў».

Цягам тыдня стане вядома дата судовага паседжаньня. Паколькі Аляксандр будзе адзін на лаўцы падсудных, то справу могуць разгледзець цягам аднаго дня.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Каментары

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць