Андрэй Расінскі. Кадры

«Як згубіць сяброў і прымусіць усіх сябе ненавідзець»

Камэдыя з Сайманам Пэгам. Мэдыя-хулігана запрашаюць у глямурны часопіс.

poster Як згубіць сяброў і прымусіць усіх сябе ненавідзець (How to Lose Friends & Alienate People)
Вялікабрытанія, 2008, каляровы, 110 хв.
Рэжысэр: Робэрт Ўэйд
Ролі выконваюць: Сайман Пэг, Кірстэн Данст, Мэган Фокс, Джыліян Андэрсан, Джэф Брыджэс, Макс Мінгела
Жанр: Камэдыйная драма
Адзнака: 6 (з 10)

Зьедлівы Сыдні Янг абсьмейвае зорак шоў‑бізу у сваім прынцыповым, але бедным часопісе. Нечакана гумарыста запрашаюць у глянцавае выданьне «Глямур». Мэдыя‑хуліган пагаджаецца…

Галоўны герой стужкі – адзін зь лепшых сучасных комікаў Брытаніі Сайман Пег, які ўдала змагаўся з зомбі («Шон супраць жывых мерцьвякоў») ладзіў фээрычныя паліцэйскія вышукі («Тыпу крутыя мянты») і засьвяціўся ў гратэскных эпізодах у Джорджа Рамэра («Зямля мёртвых»).

Фільм Робэрту Ўэйда стрымана‑прафэсійна дазваляе Сайману Пегу праявіць камічныя здольнасьці на пару з баявой сьвінкай і Кірстэн Данст, у якую герой закаханы. Камэдыя перарастае ў мэлядраму; глямур ідзе ў наступ – і пагражае загубіць душу героя. Але гэпі‑энд прадказальны й непазьбежны.

Выпрабаваньне глямурам – выпрабаваньнем няпраўдаю і багацьцем. Крывадушна‑напышлівыя рэжысэры, какаіністка‑дура, якая абвяшчае сябе сьвятой, рэклямныя агенты (у зладзейска‑ветлівай ролі шыкоўна глядзіцца запісная агентка Джыліан Андэрсан),.

Фільм Робэрта Ўэйда наўпрост цытуе «Салодкае жыцьцё» Фэліні, дзе карнавал спажывецкага грамадзтва быў мэтафарай пекла.Спакушэньні Саймана Пэга – не такія аўтарска‑вынаходлівыя, але тыя ж самыя.

І такі ж сама лек ад няпраўды – любоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа88

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць