Афіша

Чарговы кангрэс «Мама Pro» пройдзе ў Віцебску: абмяркуюць нюансы дэкрэта для тат

16 чэрвеня Віцебск стане пятым абласным цэнтрам краіны, дзе пройдзе рэспубліканскі кангрэс «Мама Pro»*. 

Акрамя тэмы дэкрэтнага адпачынку для тат, арганізатары абяцаюць падзяліцца інфармацыяй пра прышчэпкі, летні адпачынак для малых дзяцей і абавязкова адказаць на ўсе пытанні гасцей.

— Мы ўжо пераканаліся ў тым, што таты вельмі хочуць браць удзел у жыцці дзяцей з самага старту, — распавядае кіраўнік праекта «Мама Pro», акушэр-гінеколаг Дзіяна Мардас. — Яны актыўна задаюць пытанні, імкнуцца на практычных занятках часам больш за мам. Магчыма, што некаторыя бацькі проста баяцца нешта зрабіць не так, таму аддаюць жонкам «стырно кіравання». Татам трэба проста не баяцца пытацца і вучыцца, а нам, мамам, быць гатовымі ўсё паказаць. Прыемна, што да нас у госці прыходзяць сем'ямі, бо наша пляцоўка і была арганізаваная для дыялогу ўсіх, хто імкнецца атрымаць максімум ведаў для свайго ўсвядомленага мацярынства і бацькоўства.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца mel.fm.

На кангрэсе бацькі таксама змогуць даведацца пра сучасныя метады абязбольвання родаў, тактыку дзеянняў у экстранных сітуацыях, пра гігіену дзіцяці з ранняга ўзросту, прынцыпы правільнага харчавання і многае іншае. 

Дзе адбудзецца мерапрыемства:

У канцэртнай зале «Віцебск» (парк імя Фрунзе, 1). Пачатак у 10.00.

*«Мама Pro» — першая афлайн- і анлайн-пляцоўка для ўзаемадзеяння будучых і сённяшніх бацькоў з вядучымі спецыялістамі сфер аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць