У мультыплексе velcom cinema 11 мая ўпершыню пройдзе бясплатны паказ папулярных серыялаў. Гледачам таксама прапануюць тэматычныя закускі і бясплатныя напоі, настольныя гульні, навуковае шоу і віктарыны на веданне серыялаў. Арганізатарам кінамарафона выступіць лічбавае тэлебачанне VOKA.
Рэпертуар пакуль не раскрываюць, але вядома, што на вялікія экраны патрапяць 7 сучасных амерыканскіх серыялаў. Фармат «дэгустацыі» мяркуе прагляд па адным эпізодзе кожнага з іх.
На «Ноч дэгустацый серыялаў» можна трапіць толькі па папярэдняй рэгістрацыі. Пакінуць заяўку на ўдзел можна да 3 мая ўключна. На наступны дзень выпадковым чынам будзе разыграна 500 запрашальных.
«Ноч дэгустацыі серыялаў» у кінатэатры velcom cinema пачнецца 11 мая а 21:00 і працягнецца да самай раніцы. Апошні паказ павінен завяршыцца бліжэй да пачатку работы сталічнага метро (05:30), каб можна было свабодна дабрацца дадому.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары