Грамадства1313

Фігуранта «Справы патрыётаў» судзяць за знойдзены патрон

27 лістапада крымінальная справа «Белага легіёна» была канчаткова спыненая. Але на Андрэя Бяляўскага, мінскага мастака і дызайнера, у гэты дзень завялі яшчэ адну справу — за захоўванне зброі.

Андрэй Бяляўскі

Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка, прасядзеў у СІЗА КДБ да 2 чэрвеня. Яго, як і астатніх фігурантаў справы патрыётаў, вінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў. А пры вобшуку ў Бяляўскага знайшлі боепрыпас — таму пасля спынення адной крымінальнай справы ён стаў фігурантам іншай. Цяпер Бяляўскаму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Раніцай 11 студзеня разгляд справы пачаўся ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя - Марына Запаснік.

Андрэй Бяляўскі на судзе

Пасля таго, як пракурор зачытаў абвінавачванне, суддзя спытала ў Бяляўскага ці прызнае ён віну. Той адказаў, што віну прызнае цалкам. 

«Улетку 2013 года я набыў машыну «Джып Гранд Чэрокі» ў Рэчыцы. Патрон знайшоў праз некалькі тыдняў у аўтамабілі, пад заднім сядзеннем, — патлумачыў у паказаннях Бяляўскі. — Ну я і вырашыў пакінуць яго як сувенір. Я не ведаў, баявы той патрон ці не».

Па словах Бяляўскага, патрон ён закінуў у стол. Там той і ляжаў да сакавіка 2017 года — калі яго знайшлі пры вобшуку супрацоўнікі КДБ.

Увогуле, пасяджэнне ішло хутка. Выслухалі пракурора, самога Бяляўскага, разгледзелі пісьмовыя матэрыялы справы. Таксама ў якасці сведкі суд выклікаў маці Бяляўскага, але яна адмовілася ад дачы паказанняў.

Суддзя Запаснік прагартала характарыстыку на Бяляўскага ад участковага («характарызуецца задавальняюча, праблем не было»), адзначыла, што акрамя парушэнняў ПДР, праблем з законам у абвінавачанага не было: на ўліках ён не стаіць, судзімы не быў.

Усё заняло 30 хвілін. Пасля суддзя абвесціла перапынак - пасля абеду пачнуцца судовыя спрэчкі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў6

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»1

Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла10

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць