«Як літара Ў Каляды ўратавала»: аншлаг на беларускамоўнай каляднай казцы ў Мінску ФОТЫ
У Маладзёжным тэатры эстрады 4 студзеня маленькім беларускамоўным гледачам была прадстаўлена калядная казка «Як літара Ў Каляды ўратавала». Калі коратка, то казка пра тое, што старажытныя духі беларускага сусвету спынілі час, каб Каляды і Новы год не надыйшлі.
Але Яська і Янінка яшчэ могуць выправіць сітуацыю. Іх чакаюць прыгоды і выпрабаванні, падчас якіх яны мусяць сабраць чароўныя літары і скласці з іх чароўнае слова: «надышоў». Асабліва цяжка знайсці апошнюю — «Ў нескладовае».
Варта дадаць, што квіткі на паказы да новага года і два паказы пасля — былі раскупленыя цалкам. Казка «Як літара Ў уратавала Каляды» — гэта новы дзіцячы музычна-тэатральны праект музыкі і прадусара Рамана Арлова, вядомага па гуртах «J:МОРС», «У нескладовае», мюзікле «Чарадзей».
Дапамагчы групе энтузіястаў у стварэнні дзіцячай казкі для паказаў на пастаяннай аснове можна тут.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары