Улада1616

У Беларусі распрацаваны ўнікальны штурмавы гранатамёт для спецназа

На беларускім прадпрыемстве «Белспецзнештэхніка» будзе стварацца 30-мм ручны аўтаматычны гранатамёт для спецназа. Навінка адрозніваецца невялікай вагой (менш за 10 кг) і высокай агнявой магутнасцю.

Фота: «Белспецзнештэхніка»

Па словах аднаго з распрацоўшчыкаў — канструктара прадпрыемства Ігара Васільева — за аснову быў узяты эксперыментальны аўтаматычны гранатамёт Барышава, эрганоміка якога будзе істотна палепшана.

Пры вырабе зброі беларускія спецыялісты плануюць выкарыстоўваць тытанавыя і кампазітныя матэрыялы, за кошт чаго прагназуецца зніжэнне вагі на два кілаграмы — да 8 кг.

Штурмавы гранатамёт побач з кулямётам «Печанег». Фота: «Белспецзнештэхніка»

Беларуская мадыфікацыя прадугледжвае ўсталёўку цеплавізійнага прыцэла для стральбы ў начны час і ва ўмовах ускладненай бачнасці: пыл, туман і іншыя ўмовы.

Таксама прадугледжана ўсталёўка лазернага цэлеўказальніка і аптычнага прыцэла. Усё гэта дазваляе ўпэўнена дасягнуць цэль з першага стрэлу на далёкасці да 1200 м.

Навінка выкарыстоўвае магутныя боепрыпасы ад станковага аўтаматычнага гранатамёта АГС-17. Гэта 30-мм стрэлы Вог-17 м, Вог-17а, Вог-30, ГПД-30. Апошні можа паражаць нават цэлі ў бронекамізэльках на адлегласці да 2100 м.

Але галоўная асаблівасць новага гранатамёта — магчымасць весці стральбу чэргамі з рук, што магчыма дзякуючы арыгінальнай канструкцыі засаўкі, якая зніжае аддачу прыкладна ў тры разы. Для параўнання: стральба з АГС-17/30 была магчымая толькі з 13-кг станка, а сам гранатамёт важыў 18 кг.

Па словах Ігара Васільева, аддача навінкі параўнальная з аддачай паляўнічай стрэльбы 12-га калібра. Гранатамёт можа камплектавацца магазінам на 6 стрэлаў або стужкай на 29. Таксама прадугледжваецца кампактны магазін, які змяшчае тры гранаты.

Паведамляецца, што доследныя ўзоры гранатамёта былі ўжо паказаны прадстаўнікам спецпадраздзяленняў і заслужылі высокую ацэнку.

Каментары16

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?1

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

Венгрыя і Расія ў канцы мінулага года ўзгаднілі 12 пунктаў далейшага збліжэння6

Назвалі імя магчымага стваральніка біткойна7

Беларуса затрымалі на Балі з наркотыкамі: яму пагражае пажыццёвае зняволенне2

Дрыбінскі раён — самы маленькі ў Беларусі — прырасце на 100 квадратных кіламетраў

«Вясну» ўзламалі? Не, гэта фэйк7

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

Вучняў 10 класа будуць адпраўляць на кругласутачныя палявыя зборы на 10 дзён10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?1

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць