Маршрут: Мінск — Вiдзы — Опса — Браслаў — гара Маяк — Слабодка — Iказнь — Мінск.
13 мая пройдзе вялікая вандроўка па браслаўскім краі. Мы ўбачым цудоўны неагатычны касцёл Святой Тройцы пачатку ХХ ст. — самае высокае культавае збудаванне на тэрыторыі Беларусі, наведаем сядзібу знакамітага роду Плятэраў і неагатычны касцёл Іаана Хрысціцеля ў Опсе, падымемся на гару Маяк, адкуль адкрываецца дзівосны па прыгажосці від на наваколле: азёры з выспамі і высокія вежы касцёлаў, палі і лясістыя пагоркі, пазнаёмімся з Браславам — старажытным і сучасным: падымемся на Замкавую гару, убачым касцёл Нараджэння Божай Маці, праваслаўную царкву Успення Прасвятой Багародзіцы, драўляную і каменную забудову звілістых жывапісных браслаўскіх вуліц, у Слабодцы нас сустрэне прыгажун-касцёл Сэрца Ісуса, а ў Іказні — Касцёл Божага Цела, які знешне нагадвае замак.
Кошт вандроўкі — 45 рублёў на чалавека.
Падрабязнасці і запіс па тэлефонах:
(17) 222 33 21,
(29) 765 25 45,
(29) 650 61 02
Лідзія.
ТАА «БелЮніІнтэрКом»
УНП 190522713
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары