Заўтра лідэр арганізацыі Алесь Каліта адпраўляецца на тэрміновую службу ў вайсковую часьць №30151. Алесь не адзіны актывіст «Моладзі БНФ», які трапіў на летні прызыў.

Каліта не адзіны актывіст «Моладзі БНФ», які трапіў на летні прызыў. На службу таксама адпраўляюцца Юры Дзяшук, ва ўнутраныя войскі ў Менску, Зьміцер Бяляеў — войскі сувязі ў Горадні, Фёдар Чаранкоў з Мазыру. Франака Вячорку і Антона Каліноўскага прызыўныя камісіі прызналі нягоднымі да армейскіх будняў.
Сам Алесь Каліта кажа: «Шкада, што не змагу быць гэты час тут, дапамагаць сваім таварышам у змаганьні. Разам з тым, я маю ідэі чым заняцца ў войску. Найперш хачу правесьці экспэртызу вайсковых статутаў адносна міжнародных дакумэнтаў, якія падпісвала Беларусь. Буду патрабаваць, каб загады аддавалі па‑беларуску».
Франак Вячорка выказаў ідэю стварэньня адмысловага сайту «Нашы ў войску», дзе зьмяшчаліся навіны з тых часьцей, дзе служаць прадстаўнікі дэмакратычнага руху.
Дарэчы, учора Алесь Каліта перадаў паўнамоцтвы старшыні «Моладзі БНФ» свайму намесьніку Ільлі Богдану. «Ільля прымае старшынства ня ў самыя лёгкія часы», — кажа А.Каліта.
Нагадаем, што Ільля Богдан адседзеў 10 сутак у сьледчым ізалятары па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня. Хаця яго і вызвалілі, але хлопец па‑ранейшаму праходзіць па гэтай справе.
Чарговы зьезд «Моладзі БНФ» мусіць адбыцца 19 кастрычніка, дзе будзе абранае новае кіраўніцтва арганізацыі.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары