Фомачкін, сучасныя трафікі, сэкс у Сухараве — з чаго мы смяяліся ў 2016 годзе
2016 год быў даволі багаты на розныя мемы і вірусныя відэа ў байнэце. «Наша Ніва» сабрала самыя папулярныя з іх.
Айван з ваўкамі
У 2016 годзе Беларусь на Еўрабачанні прадстаўляў спявак Айван (Саша Іваноў). За некалькі месяцаў да конкурса ў сацсетках з’явілася фота аголенага Айвана з ваўком.

Белтэлерадыёкампанія заявіла, што гэта вобраз, а прадстаўнік Беларусі хутчэй за ўсё выступіць апранутым і з галаграмамі ваўкоў. Але хвалю мемаў было ўжо не спыніць.
Простите, кричу #Eurovision #евровидение2016 #айван #лазарев #юра pic.twitter.com/b1oaz9oAC1




«Раздзявацца і работаць»
На пятым Усебеларускім народным сходзе, які адбыўся 22 чэрвеня ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка агаварыўся. «Усё і наша жыццё ў простым — трэба распранацца і працаваць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Цытата разляцелася па вядомых замежных СМІ, а ў інтэрнэце запусцілі флэшмоб з распрананнем.




Фомачкін і сцяг Расіі
На Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра зборная Беларусі пранесла расійскі сцяг у якасці салідарнасці з расійскай зборнай, якую адхілілі ад удзелу за ўжыванне допінгу. Акцыя ледзь не сарвалася, але Андрэй Фомачкін, які з’яўляецца старшынёй дырэктарата нацыянальных каманд па відах спорту, усё ж узняў расійскі сцяг.

Байнэт ацаніў подзвіг.

А если Трамп на инаугурурацию возьмет флаг России, он станет почти так же популярен как Фомочкин


«Самыя сучасныя трафікі»
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін падчас тэхналагічнай выставы ТІБО-2016 даў тэлеканалу АНТ незразумелы каментар, які сёлета стаў інтэрнэт-хітом:
Использую самые современные трафики для написания своего дипломного проекта. Получается 13 из 9
Затрыманне Чыжа
Адзін з самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны Юры Чыж сёлета быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Сацыяльныя сеткі не маглі абмінуць гэтую навіну.
А еще недавно арбузы ловил pic.twitter.com/YxCknhGiVA

Ланская заспявала мужчынскім голасам
Сёлета на «Славянскім базары» здарыўся кур'ёз. Падчас выканання фінальнай песні беларуская спявачка Алена Ланская «заспявала» мужчынскім голасам. Відэа сабрала амаль 400 тысяч праглядаў.
Публічны сэкс у Сухараве
У жніўні ў сацыяльных сетках з'явілася фота маладой пары, якая занялася сэксам проста пасярод вуліцы пад вокнамі шматпавярховак.

Маладую пару аштрафавалі, затое інтэрнэт павесяліўся.

Секс в Беларуси — это хулиганство, совершенное группой лиц по предварительному сговору.
Просто суд против того, что б в Сухарев размножались.
Публично иметь людей в этой стране (в Сухарево, Малиновке или в другом районе Минска/Беларуси) может только государство.
После вынесения приговора по делу о сексе в Сухарево, администрация фрунзенского района утвердила логотип pic.twitter.com/X4JVaOZ3Ob
Стывен Сігал і морква
Вядомы амерыканскі акцёр, зорка галівудскіх блокбастараў Стывен Сігал сёлета прыехаў з візітам у Беларусь. Заехаўшы ў госці да кіраўніка дзяржавы ў рэзідэнцыю «Дразды», вядомы акцёр пакаштаваў гародніну з агароду Лукашэнкі.
30 лет я жил ради этой фразы pic.twitter.com/ueQlJzq8FE
У Стивена Сигала постоянно такое напряженное лицо, будто он боится, что его оставят жить в Беларуси.
Твоё лицо, когда на съёмки давно не зовут, а кушать хочется pic.twitter.com/CjMxxOYXdW
Если однажды Шварцнегер, Сталонне, Чак Норрис, Стивен Сигал и Александр Лукашенко соберутся вместе, силам зла несдобровать
Сара Джессика Паркер читает Алексиевич!
Стивен Сигал ест морковку из рук Лукашенко!
да я живу в самой крутой стране в мире!
Шварценеггер: "Минские глазированные сырки – мои любимые! Особенно люблю с какао!" pic.twitter.com/vT1hix3bJE
Самае трагічнае прачытанне фразы «Мы — беларусы»
Хтосьці палічыў гэта здзекам, кагосьці гэта насмяшыла, але ўсіх гэта ўразіла. Маленькая дзяўчынка скрозь слёзы чытае «Мы — беларусы» і не можа стрымаць эмоцыяў. Відэа разышлося па сацсетках і перазалівалася на іншыя каналы, коўбы.
Айфон-плафон
На сустрэчы з расійскімі СМІ Лукашэнка заявіў, што часы, калі галоўнымі крыніцамі ўзбагачэння з'яўляліся нафта і газ, сыходзяць. Па выразе кіраўніка дзяржавы, будучыня за «гаджэтамі, айфонамі і плафонамі». У інтэрнэце адразу абыгралі выраз кіраўніка дзяржавы:

Богатство странам будут приносить "гаджеты, айфоны и плафоны", а не нефть и газ, заявил Лукашенко https://t.co/7AwvSniCig pic.twitter.com/aMxR7F2T4L
БГУ начинает набор на специальность Horizont Plafon developer
Лукашэнка прыдумаў айфон-плафон pic.twitter.com/DRqTSp3ATj
Каментары