Эканоміка1717

Гендырэктар БелАЗа заявіў, што заробкі на прадпрыемстве ў 500 даляраў будуць ужо ў лютым

Генеральны дырэктар ААТ «БелАЗ-холдынг» Пётр Пархомчык сказаў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 27 лістапада, што БелАЗ гатовы стаць лакаматывам усяго беларускага машынабудавання. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

«Амбіцыі ў нас даволі сур'ёзныя», — сказаў ён.

Пархомчык распавёў, што ў кампаніі ёсць канцэпцыя «2Д». «Першае «Д» — гэта дыверсіфікацыя бізнэсу. Другое — дыверсіфікацыя рынкаў, што патрабуе прэзідэнт», — патлумачыў ён.

У кампаніі, паводле слоў гендырэктара, спрабуюць стварыць новыя напрамкі бізнэсу, акрамя вытворчасці кар'ерных самазвалаў. У Старых Дарогах завяршаецца будаўніцтва невялікага прадпрыемства — дадаткова 1.500 кв. м вытворчых плошчаў — па выпуску фрыкцыйных вырабаў: тармазных калодак для «БелАЗаў», сельскагаспадарчай тэхнікі. Раней гэтыя камплектуючыя завозіліся з Украіны. Будаўніцтва завода плануецца завяршыць да канца гэтага года.

У Слуцку ствараецца прадпрыемства па пад'ёмна-транспартным абсталяванні. Гэта — маставыя і казловыя краны ад 6 да 240 тон. «Калі будзе дрэнна ў галіне продажу кар'ерных самазвалаў, мы будзем выжываць на продажы іншага абсталявання», — запэўніў Пархомчык. Ён таксама нагадаў, што БелАЗ з'яўляецца галоўным акцыянерам у праекце «Белджы» па вытворчасці легкавых аўтамабіляў.

Пётр Пархомчык распавёў, што ў 2017 годзе будзе паказаны першы самазвал, які працуе на газе. «Пакуль у нашых канкурэнтаў такога няма», — заявіў ён.

У адказ на пытанне пра сітуацыю на прадпрыемстве гендырэктар паведаміў, што «заробак набліжаецца да 900 рублёў». У снежні ён будзе складаць 930-950 рублёў. І ў студзені-лютым, на думку Пархомчыка, задача прэзідэнта па заробку ў 500 даляраў у эквіваленце будзе выкананая.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць