Грамадства4545

Хлопчык-беларус дорыць кветкі рускай дзяўчынцы: у Мінску пачалі маляваць гіганцкае графіці ФОТАФАКТ

На адной са сцен жылых дамоў па вуліцы Магілёўскай Мінгарвыканкам вырашыў адлюстраваць «хлопчыка беларуса і дзяўчынку рускую». Велічынёй у 12 паверхаў.

Прымеркавана адраджэнне манументальнай прапаганды да «Дня Расіі», - такое паведамленне з'явілася сёння на старонцы супольнасці Signal.

Рабіць графіці пачалі з выявы беларускага хлопчыка, з букетам палявых кветак і гербам Мінска на вышыванцы. Варта дадаць, што вопратка хлопчыка нагадвае абрысы так званай «рускай рубахі».

Яраслаўскі мастак Артур Кашак вядомы ў Расіі сваімі графіці ў жанры фотарэалізму. Сёння ён ужо прыступіў да каляровай афарбоўкі.

Фота Signal.

Куратар найбольш значных для Мінска стрыт-арт акцый Алег Ларычаў так пракаментаваў з'яўленне такога твора: «Дадзены праект не мае дачынення ні да стрыт-арту, ні да графіці-культуры. Заказны манументальны роспіс у найгоршых савецкіх традыцыях».

«На эскізе хлопчык-беларус у чырвона-зяленым капелюшы дорыць кветкі рускай дзяўчынцы. Эскіз распрацоўваўся аддзелам ідэалогіі Мінгарвыканкама. Замоўленыя расійскія маляры, бо «беларусы не маюць такога досведу і ўменняў, паводле чыноўнікаў Мінгарвыканкама», — паведамляе Signal.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць