Меркаванні88

Чалавечая годнасць пачынаецца з ног, альбо Малазначныя (ці не) моманты, на якія беларусы могуць не звяртаць увагі

«Тэстую туфлі, як навучыла бабуля: перакручваю, ціскаю ўнутраную частку, мяккасць правяраю» — беларускі абутак тэсціравала беларускамоўная іспанка Анхела Эспіноса Руіс.

У Алеся Круткіна чароўная, своеасаблівая хада, якая не надта дапамагае захоўваць абутак у добрым стане. Свае простыя, вельмі мужчынскія чаравікі ён носіць два гады. У Беларусі лічыцца нормай пасля другога (!) года змяняць абутак. Здзіўляюся, бо сама таксама не зусім правільна хаджу, а кеды свае восьмы год як маю. Ну, хай будзе ўсё, як будзе, кажа Алесь, маўляў, сорамна прыязджаць да маёй сям'і ўлетку ў такім абутку.

Агульнавядома, што гішпанцы (і італьянцы, дарэчы) разбіраюцца ў чаравіках. Прапаную: давай зойдзем у краму, выберам табе новыя. Згаджаецца мой каханы, і ідзём на паляванне.

Выбар абутку ў настарэйшым горадзе Беларусі здзіўляе. Сваёй адсутнасцю. Затое цэны еўрапейскія, як трэба. А якасць ніякая, спадарства. Бяру ў рукі пару за мільён дзвесце (1.200.000, сябры). Тэстую яе, як навучыла бабуля: перакручваю, ціскаю ўнутраную частку, мяккасць правяраю. Як камень, халера. Гішпанец за такое і 10 еўра не заплаціў бы. А тут 1.200.000 беларускіх. Матэматыка мяне злуе, прычым моцна. Бяру чарговую пару, 850.000 бел. рублёў. Без ножкі можна застацца, калі насіць гэтае паскудства больш за гадзіну. І так з наступнай парай, і з наступнай…

У першай краме няма НІВОДНАЕ НАРМАЛЬНАЕ ПАРЫ мужчынскага абутку. У другой — аналагічна, што мяне чамусьці вельмі моцна непакоіць. Алесь спрабуе мяне супакоіць па дарозе ў трэцюю краму (я страшнаватая, калі злуюся), не дужа паспяхова. Прайшлі палову (ок, перабольшваю) Полацка, дайшлі да трэцяе крамы, самае вялікае з трох. Тэстую ўсе чаравікі, людзі паглядаюць ужо, а Алесь цярпліва назірае мае эксперыменты. Знайшліся літаральна ДЗВЕ пары, якія насіць можна. У 44-м памеры — адна. Бяром за 650.000 рублёў.

Алесь задаволены, глядзіць то на новыя чаравікі, як дзіця, то на каханую (мяне). Дзякуе за тое, што дапамагла выбраць і абдымае, каб супакоілася нарэшце. Абмяркоўваем з ім суадносіны якасць-кошт, даступнасць-выбар. «Алесь, — кажу, — разумееш, што адбываецца, праўда? Ты разумны чалавек. Сам сказаў: сорамна насіць стары (двухгадовы) абутак. А цэны такія, а заробкі сам ведаеш якія. Сярэднестатыстычны беларус не можа сабе дазволіць нармальны абутак. Няўжо не бачыш, як гэтая нібыта дробязь уплывае на годнасць чалавека? Да таго ж, чаравікі такія цвёрдыя, благія… Цяжка ісці па гэтым жыцці, калі пастаянна баляць ногі».

Маўчым пару хвілінак, глядзім на падлогу. Сонца грэе нам галоўкі.

«Вельмі добра хадзіць у гэтых чаравіках, — шэпча Алесь, — не ведаў, што бывае такі зручны абутак».

Пасміхаемся і, трымаючыся за руку, ідзём далей па старажытных вуліцах гістарычнага раёна Полацка…

Каментары8

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць