Улада1717

Расійскія абароннікі занепакоеныя тым, што Беларусь пачала экспарт уласных беспілотнікаў

Фота 558 АРЗ.

Мінібеспілотнікі распрацоўкі расійскай карпарацыі «Іркут» прапануюцца цяпер на экспарт Беларуссю пад мясцовым брэндам «Беркут», сцвярджае расійскае РІА «Навіны» са спасылкай на крыніцу ў абаронна-прамысловым комплексе Расіі.

Кіраўніцтва «Беларускага 558 авіярамонтнага завода» заявіла яшчэ ў 2015 годзе, што на прадпрыемстве асвоена серыйная вытворчасць комплексаў з беспілотнымі лятальнымі апаратамі «Беркут-1» і «Беркут-2» і разглядаецца магчымасць паставак іх для Мінабароны і іншых сілавых структур Беларусі.

«Цяпер, акрамя ўнутранага рынку, беларускі бок пачаў актыўна прапаноўваць дадзеныя комплексы замежным заказчыкам», — паведамляе расійскае агенцтва.

Яно сцвярджае, што насамрэч дадзеныя комплексы былі распрацаваны расійскай навукова-вытворчай карпарацыяй «Іркут», у лінейцы якой насілі назвы «Іркут-3» і «Іркут-10».

Пагадненне з беларускім бокам па продажы дзвюх беспілотных сістэм малога класа заключала кампанія «Іркут-Інжынірынг». Расейцы чакалі, што беспілотнікі будуць выпускацца на ўмовах ліцэнзіі і выкарыстоўвацца толькі для ўнутранага беларускага рынку.

Беларусы заяўляюць, што мінібеспілотнікі «Беркут» былі распрацаваны ААТ «АГАТ — Сістэмы кіравання» (Мінск) і ААТ «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» (Баранавічы).

«Беркут-1» — тактычны БАК блізкага дзеяння, прызначаны для вядзення оптыка-электроннай выведкі мясцовасці і выдачы звестак цэлеўказання агнявым сродках мотастралковых падраздзяленняў і падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый. У рэальным маштабе часу ён забяспечвае маніторынг мясцовасці, выяўленне і апазнаванне наземных (надводных) аб'ектаў і выдачу іх каардынат.

«Беркут-2» вырашае аналагічныя задачы ў інтарэсах мотастралковых падраздзяленняў і падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі.

Узлётная маса «Беркута-1» — 15 кг, далёкасць палёту з карыснай нагрузкай у аўтаматычным рэжыме — да 15 км. Беспілотнік можа набіраць вышыню да 1000 м. Яго крэйсерская хуткасць — 50—80 км/г, працягласць палёту — да 90 хвілін. Узлёт — «з рукі», пасадка — на парашуце.

У «Беркута-2» узлётная маса — да 50 кг, далёкасць палёту з карыснай нагрузкай у аўтаматычным рэжыме — да 35 км, вышыня — да 3000 м, крэйсерская хуткасць — 80—100 км/г, працягласць палёту — да 120 хвіл. Для ўзлёту гэтага БЛА выкарыстоўваецца катапульта, для пасадкі — парашут, паведамлялі Naviny.by.

Карыснай нагрузкай для абодвух апаратаў могуць быць модулі трох тыпаў: фатаграфічнай, інфрачырвонай або тэлевізійнай выведкі. Дакладнасць вызначэння каардынатаў мішэні складае не менш за 50 м, адрознівальная здольнасць — 0,5 м.

Каментары17

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць