Грамадства11

Партыя «Справядлівы свет» гатовая вылучыць на парламенцкія выбары 60 кандыдатаў

У папярэдні спіс кандыдатаў у дэпутаты ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» на парламенцкіх выбарах, якія павінны адбыцца не пазней за верасень гэтага года, уваходзяць 60 чалавек, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў паводле вынікаў сённяшняга пасяджэння бюро цэнтральнага камітэта арганізацыі. 

Паводле слоў Ухналёва, вобласці Беларусі з спісе прадстаўленыя па-рознаму. Так, Гомельская абласная арганізацыя партыі гатовая закрыць сваімі прэтэндэнтамі ўсе 17 выбарчых акруг, Брэсцкая — 12 акруг, у некаторых рэгіёнах па шэсць-сем акруг. «Праца працягваецца. Згодна з заявамі абласных кіраўнікоў партыі, спіс кандыдатаў будзе павялічвацца, хаця хтосьці можа і адмовіцца ў выніку ад удзелу ў парламенцкай кампаніі», — сказаў палітык. 

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты адбудзецца на 19-м пазачарговым з'ездзе, які папярэдне плануецца правесці ў ліпені. Канчатковае рашэнне аб даце з'езда будзе прынятае пасля прызначэння даты выбараў. Мерапрыемства будзе хутчэй тэхнічным, звязаным з вылучэннем кандыдатаў у дэпутаты, бо асноўныя падыходы ўдзелу партыі ў парламенцкіх выбарах будуць прынятыя ў маі на пленуме цэнтральнага камітэта. 

Ухналёў падкрэсліў: «Справядлівы свет» «добра разумее, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма». «Тым не менш мы, улічваючы станоўчы вопыт працы ў прэзідэнцкай кампаніі 2015 года, будзем вылучаць кандыдатамі ў дэпутаты як мага больш сваіх людзей, праводзіць агітацыйную кампанію, гаварыць аб праблемах, якія існуюць у краіне, прапагандаваць нашы ідэі», — сказаў ён. 

«Але ў прынцыпе нам ужо цяпер усё зразумела: мы ідзем на выбары, рыхтуемся да іх сур'ёзна, ужо цяпер пачынаем актыўную працу ў акругах, дзе будзем вылучацца і дзе ў нас ёсць сур'ёзныя каманды», — дадаў палітык. 

Дата парламенцкіх выбараў павінна быць вызначаная не пазней за 10 чэрвеня, апошні тэрмін іх правядзення — 11 верасня 2016 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?4

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

Венгрыя і Расія ў канцы мінулага года ўзгаднілі 12 пунктаў далейшага збліжэння6

Назвалі імя магчымага стваральніка біткойна7

Беларуса затрымалі на Балі з наркотыкамі: яму пагражае пажыццёвае зняволенне2

Дрыбінскі раён — самы маленькі ў Беларусі — прырасце на 100 квадратных кіламетраў

«Вясну» ўзламалі? Не, гэта фэйк7

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

Вучняў 10 класа будуць адпраўляць на кругласутачныя палявыя зборы на 10 дзён10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?4

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць