Навука і тэхналогіі66

Інжынеры навучыліся тэлепартаваць аб'екты з дапамогай 3D прынтара ВІДЭА

У нямецкім Інстытуце Хаса Платнера прадстаўлены доследны ўзор прыбора, здольнага тэлепартаваць прадметы на адлегласць з дапамогай 3D-друку. Прыладу назвалі «Скоці» у гонар аператара тэлепартацыйнай сістэмы з серыяла «Зорны шлях».

Прынцып працы сістэмы вельмі просты: першы 3D-прынтэр Makerbot Replicator аблічбоўвае аб'ект з дапамогай фотакамеры, знішчае яго, пасылае зашыфраваную інструкцыю другому прынтару, які раздрукоўвае прадмет у іншым месцы. Прычым дзейнічае «Скоці» папластова: фрэзерны станок ўнутры друкаркі зразае кожны пласт прадмета толькі пасля адпраўкі фатаграфіі на другі прынтар.

Ад карыстальніка патрабуецца толькі змясціць аб'ект у сістэму, выбраць атрымальніка і націснуць кнопку «перамясціць».

Інжынеры падкрэсліваюць, што мэта іх праекта —захаванне унікальнасць рэчаў. Знішчэнне аб'ектаў, якімі сябры абменьваюцца паміж сабою, павялічвае іх эмацыйную каштоўнасць: замест копіі атрымліваюць арыгінал.

Аднак галоўнай тэхналагічнай задачай сістэмы з'яўляецца барацьба з пірацтвам. Развіццё 3D-друку прыводзіць да таго, што схемы вырабу аб'ектаў могуць нелегальна распаўсюджвацца, а рэчы - тыражавацца. Знішчэнне арыгінала гарантуе, што рэч прадаўца (кліента інтэрнэт-крамы eBay, напрыклад) знікае адначасова з трапленнем да пакупніка.

Магчымасці доследнага ўзору пакуль абмежаваныя. «Скоці» працуе толькі з пластмасай, прычым выфарбаванай у чорны колер (для павелічэння кантраснасці). Аднак прагрэс у сферы 3D-друку павінен пашырыць асартымент прадметаў, прыдатных для такога роду тэлепартацыі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць