Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры88

Наіўны беларускі максымалізм

Але шкоды ад яго хапае, хаця пра гэта можна й не задумвацца, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Бел-чырвона-белы сьцяг, як добра вядома, “фашысцкі”… Халера! Герб Пагоня выкарыстоўвалі паны, князі, каралі, нацдэмы, бэнээфаўцы, абавязкова фашысты таксама. Фэ! А простаму і рахманаму крэсьцьяніну трэба штосьці прасьцейшае: сярпок з малаточкам, рыдлёвачка, сахор, каса, граблі і гэтак далей.

Анафему рыцару, анафему сьцягу! Выкінуць, забараніць, абвясьціць жудасным словам “незарэгістраваныя”. Хапаць за іх, лупцаваць друкамі, кайданкі, за краты! Наіўны беларускі максімалізм, але выкарыстаны ўсур’ёз, у сваіх асабістых карысьлівых мэтах. Правілы гульні створаны, досыць вусьцішнай гульні, трэба прызнаць.

Ну і мова-то, мова, яна ж таксама ня мова гэтага крэсьцянскага народу, не! Гэта мова паршывай інтэлігенцыі, здраднікаў, эмігрантаў, нацдэмаў, фашыстаў, пісьменьнікаў, бэнээфаўцаў, апазыцыі, ворагаў! Выкінуць яе, прыціснуць, у цёмны кут, з вачэй… Наіўны беларускі максімалізм. Такі хатні, дамарослы, такі родны, вядомы, наш, собскі. Такі нават шчыры, ці што: родная мова народу — трасянка, а беларуская яму чужая.

Загнаныя ў кут, мы рэагуем адпаведна: БССР зусім не беларуская, межы няправільныя, тэрыторыя замалая, наркамаўка — кастрацыя мовы, злачынства бальшавікоў, Саюзу пісьменьнікаў — анафему, яго Сталін стварыў, каб іх кантраляваць, народ —зусім не народ, а натоўп без’языкі, безгаловы, рабская маса. Кожны народ варты свайго правіцеля, трасца!

Атрымліваецца, мову, якая яна ёсьць у рэчаіснасьці, б’юць з двух бакоў. Правільна гаворыць вядомы чалавек: ня будуць гаварыць “плян”, “фі-ля-лё-гія”, “філязофія”, “плякат”. Дый навошта? Праўдзе трэба вучыцца ў вочы глядзець. Так, пачытаеш, памятаю са студэнцкіх часоў, заходнебеларускія выданьні, сэрца сьціскаецца. Але гэтага больш ня будзе, наіўна думаць, што ўчорашні дзень можна вярнуць — гэта амаль як усур’ёз верыць, што на Сатурнах Драздовіча сапраўды жывуць беларусы.

Вось што трэба, дык гэта навучыцца мець, набыць пачуцьцё гумару, самаіронію, чаго начальства нашае ня мае суздром. І пачуцьцё рэальнасьці. Тады можна, напрыклад, пакінуць “газэту” і “Амэрыку” — так, як іх вымаўлялі ў Заходняй Беларусі, штосьці яшчэ. Ня трэба ўсё спрабаваць давесьці да скрайнасьці, да абсурду. (Яскравую спробу вярнуцца ў дзень учорашні мы назіраем на свае вочы). Бо галоўнае сама беларуская мова, а ня “плян”, так, менавіта мова, якая зусім не ў найлепшым стане, прычым у даволі кепскіх, неспрыяльных умовах. Мова-пакутніца, сапраўды.

Наіўны беларускі максімалізм — гэта можа быць часам нават цікава і файна, але, прыкладам, у рамане, ці ў кіно, але не ў жыцьці — у такім, якое мы, беларусы, маем.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку31

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку31

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць