Стала вядома месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2018 г.
На кангрэсе ІІХФ было вырашана правесці чэмпіянат свету ў Даніі. Дацкая заяўка атрымала 95 галасоў, у Латвіі — усяго 12 галасоў.
Чэмпіянат пройдзе ў Капенгагене і Хернінгу на дзвюх арэнах, якія змяшчаюць па 12 тысяч чалавек.
У 2015 годзе чэмпіянат свету пройдзе ў Чэхіі, ЧС-2016 прымуць расійскія Масква і Санкт-Пецярбург, а ЧС-2017 — Францыя і Германія.
Каментары