Свет44

Таджыкаў заклікалі вярнуцца да сваіх прозвішчаў

Кіраўнік Камітэта мовы і тэрміналогіі Таджыкістана Гаўхар Шарофзада заклікала таджыкаў адмовіцца ад русіфікаванага напісання сваіх прозвішчаў.

Паводле яе, вяртанне да нацыянальных прозвішчаў — нацыянальны абавязак грамадзян краіны.

Раней занепакоенасць з нагоды вяртання да русіфікаванага напісання сваіх прозвішчаў выказаў генеральны пракурор Таджыкістана Шэрхон Салімзада. Ён сцвярджаў, што многія таджыкскія студэнты просяць аднавіць ранейшае напісанне прозвішчаў.

Эксперты лічаць, што перавагу падобным расійскім імёнам і прозвішчам аддаюць і студэнты, якія выязджаюць на вучобу ў расійскія ВНУ.

Прэзідэнт Таджыкістана Рахмон некалькі гадоў таму заклікаў жыхароў краіны вярнуцца да гістарычных традыцый і змяніць імя і прозвішча.

Прыклад грамадзянам кіраўнік дзяржавы падаў асабіста, папрасіўшы называць яго не Эмамалі Рахмонаў, а Эмамалі Рахмон, паводле імя нябожчыка бацькі.

Услед за прэзідэнтам краіны прозвішчы змяніла большасць чальцоў урада Таджыкістана.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

На дзяржаўным тэлебачанні анансавалі фільм пра грамадзяніна Літвы, асуджанага на 15 гадоў за шпіянаж

«Тут дзеці адчуваюць сябе як у Беларусі». Чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў адкрыў спартыўны клуб ва Уроцлаве2

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць