Усяго патроху88

Дапамажыце Лізе з Турэц-Баяраў зберагчы вочка

У рэдакцыю Рэгіянальнай газеты звярнулася мама Лізы Пільсці з Турэц-Баяраў, што ў Маладзечанскім раёне. Дзяўчынцы 1 сакавіка споўніўся годзік.

«Звяртаюся да вас з бязмежнай надзеяй. Наша гісторыя, мабыць, падобная да сотні іншых, але, як і для кожнай мамы, для мяне гэта вялікі боль і адчай.

Мяне завуць Наталля, мне 28 год. Цяпер у дэкрэтным па доглядзе за дачкой. Мужа завуць Дзяніс, яму 29, працуе зборшчыкам пластыкавых вокнаў. Мы звычайная беларуская сям’я, у якой выхоўваем дваіх дзетак. Сыну Данілу шэсць год.

Дачцэ Лізачцы паставілі дыягназ: злаякасная пухліна сятчаткі вока.

Ад мая яна ўжо прайшла чатыры блокі хіміятэрапіі ў Бараўлянах. Практычна прайшла касавокасць, якая з’явілася з хваробай. Але пухліна застаецца актыўнай. Далей беларускія дактары прапаноўваюць толькі выдаленне вока.

Мы адмовіліся ад аперацыі і паехалі на кансультацыю ў Берлін, у клініку Westend. 16 верасня там правялі першую працэдуру лазернай тэрапіі, якая каштавала 920 еўра. Яна дала вынік. У кастрычніку была другая працэдура, у лістападзе − трэцяя. У вочку дзве пухліны, і адна з іх пачала памяншацца.

Наступная паездка ў Берлін прызначаная на 16 снежня. Кожныя тры тыдні неабходна заплаціць 620 еўра за лячэнне, пералёт, пражыванне, паслугі перакладчыка. Неабходна доўгатэрміновае лячэнне. Магчыма, цягам года ці яшчэ больш. З дапамогай лазера нямецкія дактары спадзяюцца зрабіць пухліну мёртвай (неактыўнай).

Апошняе абследаванне паказала, што пухліна перастала расці, і гэта ўжо вялікі вынік! А каб дасягнуць выздараўлення, кожныя тры тыдні мы мусім збіраць 1 000 еўра на ўсе выдаткі

Дапамажыце, калі ласка, сям’і захаваць вока малодшай дачушцы. Загадзя − вялікі дзякуй!»

Дабрачынныя рахункі адкрытыя ў філіяле №601 Беларусбанка г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 13; УНП 600198997; МФО 153001769:

− рублі − транзітны рахунак №3819382105556 на дабрачынны рахунак №000018 у філіяле №601; бестэрміновы

− еўра − транзітны рахунак №3819382108407 на дабрачынны рахунак №000008 у філіяле №601, дата заканчэння дзеяння дагавора дабра­чын­нага рахунка 30.09.2014

− долары ЗША − транзітны рахунак №3819382108407 на дабрачынны рахунак №000092 у філіяле №601, дата заканчэння тэрміну дагавора дабрачыннага рахунка 30.09.2014

Прызначэнне плацяжу: Для залічэння на дабрачынны рахунак Пільсці Наталлі Іванаўны – збор сродкаў для правядзення аперацыі ў Германіі дачцэ Пільсці Лізавеце Дзянісаўне.

Easy pay: 38660678 WebMoney:

R378038808344(rus)
Z293547079759(USD)
E328030271653(euro)
B131227087181(BL)

Карта Беларусбанка:
9112 0000 0386 3681
до 08/14

Адрас для паштовых пераводаў: 222316, Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в.Турэц-Баяры, вул.Цэнтральная, д.7, кв.56. Пільсць Наталля Іванаўна.

скрынт-фота нямецкага рахунка

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам1

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з двума дзецьмі ў Польшчы ўражаная, колькі людзей адгукнуліся на яе гісторыю і дапамаглі. І вельмі дзякуе чытачам «Нашай Нівы»7

90‑гадовую жанчыну ў Паўднёвай Карэі асудзілі за адмыванне грошай ад наркатрафіку сына

«Разбіліся непадалёк ад млына». Што кажуць мясцовыя пра дэльтаплан, які разбіўся ўчора4

«Яна скончана». Трамп заявіў пра завяршэнне вайны з Іранам3

5 самых танных кватэр Мінска. Вы здзівіцеся, што так дорага2

Мужчына выйграў працу Пікаса коштам 1 мільён еўра ў дабрачыннай латарэі, купіўшы латарэйны білет за 100 еўра

Трамп заявіў, што перамовы з Іранам могуць аднавіцца ў бліжэйшыя дні1

Мы моцна недаацэньваем, якую сілу маюць колеры

Пад Мінскам ёсць месца з гароднінай і садавіной у 2‑3 разы таннейшай за крамную1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам1

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць