Культура7171

Кароткая гісторыя беларускамоўнага пахавання


Калі русіфікацыя дакацілася да вясковых могілак?


Нядаўна прыйшлося наведаць вясковыя могілкі на Вілейшчыне. Невялікая вёска Баранцы недалёка ад раённага цэнтра. Як правіла, калі трапляю на пахаванні, стараюся паглядзець, на якой мове помнікі. Зразумела, што амаль усе — па-расійску. Але часам сустракаюцца і беларускамоўныя. Іх і шукаю.
Вось і цяпер убачыў такое пахаванне. Чатыры магілы. Бацька, дачка, жонка і сын. Двое апошніх адышлі, як выглядае, не па сваёй волі. Год смерці — 1918: хлопцу было 20, а маці больш — дакладны год нараджэння не запомніў. Гаспадар памёр у 1950-м. Дачка — у 1987. Апошняя нарадзілася за год да смерці маці і брата. Позняе дзіця.
Што адразу выклікала ўвагу? Год смерці супадае з абвяшчэннем незалежнасці БНР. Адразу, канечне, падумалася, што гэта магло б быць забойства праз палітычнае разнагалоссе: час жа быў палітычна нестабільны. Што зробіш, хочацца мець сваіх герояў-пакутнікаў. Толькі гэта не так. 1918 — яшчэ і год заканчэння Першай сусветнай вайны. Тут блізка і немцы стаялі працяглы час. Верагодна, гэта акурат ахвяры вайны. Альбо проста вясковая трагедыя — пажар, напрыклад.
Што б не здарылася, звяртае на сябе ўвагу беларуская мова на трох надмагіллях. Сціплыя крыжы з металічнымі бляхамі, на якіх выбіты літары і лічбы.
Выглядае, што пахаванне неаднаразова ўпарадкавалі. Але падобна, што на першых трох магілах шыльды з’явіліся акурат пасля пахавання гаспадара. Яны аднатыпныя. Хто гэта рабіў? Магчыма, дачка. А вось ужо на яе надмагіллі ўсё па-расійску. Відаць, яе дзеці пераехалі ў горад і зрусіфікаваліся. А мова з могілак, прынамсі з гэтых, так і сышла ў 1950-х.

PS: Калі пакідаў клады, усё-ткі ўбачыў па-беларуску пахаванне і нашага часу.

А Вы дзе бачылі пахаванні з надпісамі на беларускай мове?

Каментары71

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць