Грамадства11

Недабор студэнтаў на бюджэт склаў 1,7 тыс. чалавек

Па выніках уступнай кампаніі агульны недабор студэнтаў на дзённую бюджэтную форму навучання ва ўсіх ВНУ Беларусі склаў 1.767 чалавек, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Усяго на гэту форму навучання залічана больш як 22 тыс. чалавек, хоць планавалася набраць 24,1 тыс. першакурснікаў. Паводле даных Мінадукацыі, 1.079 чалавек недабралі ВНУ сістэмы міністэрства, яшчэ 688 — ВНУ іншых ведамстваў.

Без уступных іспытаў залічана 296 чалавек, 210 з іх з’яўляюцца пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і фестываляў, 58 — спартсменамі высокага рангу, шасцёра — лаўрэатамі спецыяльных фондаў прэзідэнта. Па-за конкурсам залічана 287 чалавек, з іх 243 — сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў.

Сярод залічаных на дзённую бюджэтную форму навучання 19.959 студэнтаў скончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, з іх 16.170 чалавек — выпускнікі гарадскіх устаноў, 3.789 — сельскіх. Акрамя таго, студэнтамі сталі 2.036 выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 163 — устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, тры чалавекі ўжо маюць вышэйшую адукацыю. У ВНУ таксама залічаны 191 замежны студэнт.

Поўнасцю выканалі план прыёму сем ВНУ Мінадукацыі
— Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.

Неабходную колькасць першакурснікаў набралі таксама дзве ВНУ Міністэрства культуры
— Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, усе ВНУ Міністэрства аховы здароўя — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, ВНУ Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання — Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Акрамя таго, план прыёму на 2013 год выканалі Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі, Акадэмія МУС, Акадэмія кіравання, Камандна-інжынерны інстытут МНС і Гомельскі інжынерны інстытут МНС.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку2

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч параіў, як Германіі і Польшчы падняць эканоміку: Лепш бы яны куплялі камбайны і трактары13

Улады агучылі, колькі па Мінску вывешана чырвона-зялёных сцягоў на будынках8

Выбары ў Каардынацыйную раду перанясуць амаль на дзень7

Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана1

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай1

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме17

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі21

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку2

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць