Моды77

«Млын моды — 2013»: паказ фінальных калекцый

Сёлета на фестывалі-конкурсе моды і фота «Млын моды» будуць паказаныя 110 калекцый беларускіх дызайнераў. Фестываль праходзіць у мінскім Палацы спорту 3—4 мая, а падрыхтоўка да яго пачалася яшчэ ў верасні 2012 года.

Як паведаміла на прэс-канферэнцыі 3 мая загадчыца аддзела моды і дызайну Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (НЦМТДіМ) Святлана Гнедзянок, першы этап конкурсу ўяўляў сабой адукацыйныя семінары, якія наведалі прыкладна 400 чалавек. У другім — эскізным — туры ўдзельнікі прадставілі на паперы больш як 300 уласных калекцый, пасля пашыву якіх былі адабраныя 250—270, што прайшлі ў трэці тур.

Паказ фінальных калекцый адбудзецца ў Палацы спорту 3 мая, журы будзе ацэньваць іх у дзвюх намінацыях: «Школа моды», у якой удзельнічаюць толькі навучэнцы прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, і «Майстар моды», удзел у якой могуць браць дызайнеры розных узростаў.

Таксама на фестывалі будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях «Фота», «Мадэль-дэбют фестывалю-конкурсу», «Найлепшая топ-мадэль фестывалю-конкурсу», «Міс (містар) мадэль Беларусі», «Майстар стылю».

Як паведаміла дырэктар НЦМТДіМ Надзея Васільчанка, журы выбярэ пераможцаў сёння вечарам, але іх імёны будуць названыя на цырымоніі ўзнагароджання 4 мая.

4 мая, акрамя ўзнагароджання пераможцаў, адбудзецца паказ найлепшых калекцый удзельнікаў фестывалю, паказ гасцявых калекцый, канцэрт з удзелам гуртоў «Стары Ольса», Drum Ecstasy, тэатра сучаснай харэаграфіі D.O.Z.SK.I, «вКубе», «Т(е)=Art», дома прыгажосці «Муссон». Таксама ў гэты дзень адбудзецца паказ калекцыі дабрачыннага праекта «Стыльны пачатак», якую на подыуме пакажуць дзеці з Мінскай абласной школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць