Музыка2424

Саўка ды Грышка revisited

Спявае Аляксандра Няхай. Яна брала ўдзел у адборы на «Еўрабачанне», але не прайшла. А кліп душэўны.

Дарэчы, не ўсе ведаюць, што ў гэтай песні ёсць два тэксты. Гістарычна гэта была рэлігійная, калядная песня. А ў 1920-х Янка Купала перарабіў тэкст на нерэлігійны, каб яе маглі выкарыстоўваць у савецкіх школах.

Менавіта тэкст, адаптаваны на аснове Купалавага, і змяшчалі ў знаёмых нам кнігах, яго спявалі «Песняры» і тут спявае Няхай. Вось гэты тэкст.

Саўка ды Грышка ладзілі дуду
Павесяліцца ды прагнаць нуду.
Ду-ду-ду, ду-ду-ду,
Ды прагнаць нуду.

Як разышліся музыкі, гу-га!
Згінула гора, згінула туга.
У-га-га, у-га-га,
Згінула туга.

Дзедка старэнькі, ёмкі ўзяўшы жмут,
Кіем на дзверы паказаў ім тут.
Ту-ту-ту, ту-ту-ту,
Паказаў ім тут.

Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца,
Толькі не страшце малога хлапца.
Го-ца-ца, го-ца-ца,
Малога хлапца.

А гістарычны тэкст гучаў так:

Саўка ды Грышка ладзілі дуду
Павесяліцца з ёй на Каляду.
Ду-ду-ду, ду-ду-ду,
З ёй на Каляду.

Як разышліся музыкі, гу-га!
Згінула гора, згінула туга.
У-га-га, у-га-га,
Згінула туга.

Дзедка старэнькі, ёмкі ўзяўшы жмут,
Кіем на дзверы паказаў ім тут.
Ту-ту-ту, ту-ту-ту,
Паказаў ім тут.

Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца,
Толькі не страшце Езуса-хлапца.
Го-ца-ца, го-ца-ца,
Езуса-хлапца.

Вось песня са старым тэкстам у выкананні Данчыка:

Каментары24

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона2

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце22

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона2

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць