Архіў

Беларускі рынак Генрыха Шродэра

Парушэньні правоў чалавека? Нацыяналізацыя прыватнага бізнэсу? Ліквідацыя парлямэнтарызму? Мы на ўсё гэта заплюшчым вочы, толькі пусьціце нас на ваш рынак.

Гэта была стратэгія Шродэра ці то на беларускім, ці то на кітайскім напрамку. Пра канцлера, які сыходзіць, піша Раман Якаўлеўскі.

Цяпер лідэры двух эўрагігантаў — Нямеччыны і Францыі — перажываюць самы драматычны пэрыяд у сваіх палітычных кар’ерах. Пасьля рэфэрэндуму паводле канстытуцыі ЭС уплыў прэзыдэнта Шырака пойдзе на спад. А пасьля пройгрышу сацыял-дэмакратаў на мясцовых выбарах у зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія ў Нямеччыне ў верасьні мусяць адбыцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Паводле разнастайных прагнозаў, пасьля гэтых выбараў улада ў Бэрліне памяняецца. І канцлер Шродэр сыдзе. Так што самы час успомніць пра ягоную ўсходнюю палітыку. У прыватнасьці, у дачыненьні да Беларусі. Да таго, як зрабіцца канцлерам Нямеччыны, Герхард Шродэр доўгі час (1990—1998) узначальваў урад зямлі Ніжняя Саксонія, дзе рэгулярна праводзіцца Гановэрскі кірмаш. У ім заўсёды даволі прадстаўніча ўдзельнічае і Беларусь. І быў момант, калі яго наведаў асабіста Аляксандар Лукашэнка, будучы ўжо ў замежнапалітычнай ізаляцыі. Яго суправаджаў міністар замежных спраў Іван Антановіч. Зьяўляючыся дасьведчаным царадворцам, менавіта ён арганізаваў сустрэчу, літаральна завабіўшы кандыдата ў канцлеры (ужо ішла перадвыбарная кампанія) Шродэра да Лукашэнкі. Атрымаўся вялікі розгалас. Апазыцыя, дый многія Шродэравы аднапартыйцы, рэзка раскрытыкавалі яго. Бурна нэгатыўнай рэакцыі дачакаўся будучы канцлер і з боку процьмы няўрадавых арганізацый, грамадзянскіх ініцыятыў і СМІ. Варта адзначыць, што дзякуючы падтрымцы няўрадавых арганізацый Шродэр перамог тады на выбарах і стаў канцлерам Германіі. Для гэтых арганізацый Лукашэнка быў і застаецца праціўнікам дэмакратыі. Адчуўшы небясьпеку страты галасоў немалой колькасьці выбаршчыкаў, Шродэр быў вымушаны публічна апраўдвацца, называючы гэтую сустрэчу з Лукашэнкам неафіцыйнай і нават выпадковай. Але што было, то было. Лідэра сацыял-дэмакратаў пранесла, і ён зрабіўся канцлерам. Прагназавалася, што ўплыў няўрадавых арганізацый будзе заўсёды трымаць «у тонусе» новага канцлера, не дазваляючы яму абсалютызаваць у сваёй палітыцы славуты палітычны прагматызм. Маўляў, эканоміка асобна, а палітыка асобна. Як адзначае амэрыканскі палітоляг Чарлз Хэрман, Шродэр зрабіў спробу, якая яму не ўдалася, найбуйнейшага за ўсю пасьляваенную гісторыю ФРГ зьмяненьня палітычнай лініі Германіі. У некрытычным збліжэньні з Масквой грамадзянская супольнасьць Германіі, СМІ і палітычная апазыцыя ўбачылі здраду пэўным каштоўнасьцям. Парушэньні правоў чалавека? Нацыяналізацыя прыватнага бізнэсу? Ліквідацыя парлямэнтарызму? Мы на ўсё гэта заплюшчым вочы, толькі пусьціце нас на ваш рынак. Гэтым жа ратаваньнем свайго рынку Шродэр займаўся на кітайскім напрамку. У поўнай меры гэтую характарыстыку палітоляга можна дастасаваць і да Беларусі. На беларускім рынку прысутнасьць немцаў адчувальная. А па выніках замежнаэканамічнай дзейнасьці беларускае пасольства ў Бэрліне лідзіруе сярод астатніх замежных устаноў.

Агульнавядома, якую няпростую гульню за выжываньне вядзе Лукашэнка з расейскім «Газпромам». Усе выдатна разумеюць значэньне беларускага транзыту. Апошнія месяцы адзначыліся

прарывам «Газпрому» на ключавым у Эўропе германскім газавым рынку. Робіцца рэальнасьцю стратэгічны германа-расейскі энэргетычны альянс, у якім зацікаўлены як дзелавыя колы, так і вышэйшае палітычнае кіраўніцтва абедзьвюх краін. Гэта прадэманстраваў міжнародны прамысловы Гановэрскі кірмаш, што прайшоў з 11 да 15 красавіка, у якім удзельнічала пад 150 расейскіх прадпрыемстваў і які ўшанавалі сваёй прысутнасьцю Пуцін і Шродэр. Адназначна прарасейскую арыентацыю нямецкіх палітычных і дзелавых колаў ухваляюць ня ўсе. Але ў пераважнай большасьці нямецкія бізнэс-колы выступаюць за энэргетычны і наагул эканамічны альянс з Расеяй. Прычым лепш з кампаніямі, зьвязанамі з Крамлём, як гэта было ў савецкія часы. У Беларусі не зьвязаных з уладай прадпрыемстваў проста няма. Цяпер, фактычна ў перадвыбарнай кампаніі, якая ўжо пачалася ў Нямеччыне, апазыцыя цьвёрда заявіла пра свой намер аднавіць ранейшую палітычную лінію ФРН, апірышчам якой была трансатлянтычная салідарнасьць. Эўропа можа колькі хоча скардзіцца на Амэрыку. Але ў канчатковым выніку ўсім сваім цяперашнім дабрабытам эўрапейцы шмат у чым абавязаны Амэрыцы.

Каментары

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць