Свет

Расійскі блогер паказаў у эфіры труп прастытуткі, якую ён пакінуў на марозе

Самая скандальная гісторыя апошніх дзён у расійскім інтэрнэце — смерць 26-гадовай дзяўчыны ў стрыме відэаблогера Reeflay.

Дзікая і пакуль не да канца зразумелая гісторыя адбылася ў доме ў Падмаскоўі. У жывым эфіры блогер Стас Рашэтняк (Стас Решетняк; Reeflay) і яго сябар ужывалі алкаголь і за грошы гледачоў здзекаваліся з Валянціны — так клікалі яго знаёмую дзяўчыну, якая прыехала ў Маскву з Краснадара і працавала прастытуткай.

У адзін з момантаў хлопец пырснуў ёй у твар з пярцовага балончыка, з-за чаго дзяўчына стала крычаць і задыхацца, а затым выпаўзла на балкон падыхаць. Валянціна перыядычна прасілася ў пакой, але яе не слухалі. А калі ў яе здарылася дыярэя, блогер, раззлаваўшыся, выгнаў яе на мароз.

Праз нейкі час блогер зацягнуў непрытомную дзяўчыну ў пакой. Хлопец не адразу зразумеў, што яна не дыхае. Ён біў яе па шчоках і паўтараў: «Валь, ты жывая? Заяц, ну ты што?» Урэшце ён выклікаў хуткую, але было ўжо позна. Доктар канстатаваў смерць, неўзабаве гледачы стрыма змаглі ўбачыць і прыезд паліцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Усе навіны →
Усе навіны

У АПЕК+ думаюць яшчэ раз павялічыць здабычу нафты1

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць10

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

Былы прэзідэнт Польшчы стаў вядучым папулярнага ютуб-канала6

Кіраўніцтва ПВТ абнавілася цалкам3

У ноч на сераду з Беларусі ў Літву спрабавалі прарвацца 38 нелегалаў

Рыбак з Вілейкі злавіў рыбіну вагой 30 кілаграмаў

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны24

Падпяваць Туру ў «экстрэмісцкі» чат прыйшоў губазікавец Артур Гайко. Каму і чаму ён там сімпатызуе?18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць