Вайна22

«Замарозка»: Падаляк назваў адзін з магчымых сцэнароў завяршэння вайны ва Украіне

Канчатковае рашэнне будзе прымаць прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Фота: УНІАН

Замарожванне баявых дзеянняў па лініі фронту з’яўляецца адным з магчымых сцэнароў завяршэння вайны ва Украіне. Аднак канчатковае рашэнне будзе прымаць прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, паведамляе РБК-Украіна.

У прыватнасці, яго спыталі, ці праўдзівая інфармацыя, што Украіна гатовая замарозіць сітуацыю па цяперашняй лініі фронту, на што Падаляк адказаў наступнае:

«Калі казаць рэалістычна — так. Адзін з магчымых сцэнараў — замарозка па лініі фронту. І прэзідэнт пра гэта гаворыць. Але я думаю, што рашэнне пра фінал, пра сцэнар, які будзе фінальным, будзе прымаць прэзідэнт», — сказаў дарадца кіраўніка ОП.

Ён дадаў, што цяпер ідуць кансультацыі на ўзроўні прэзідэнта Украіны і лідараў Еўропы. У прыватнасці, існуе дакладнае бачанне і разуменне рызыкаў, якія надалей будзе несці Расія.

Таксама Падаляк адзначыў, што існуе нядрэнны перагаворны працэс з амерыканскімі партнёрамі. Акрамя таго, на яго думку, пасля падзей у Пекіне і Цяньцзіні ЗША будуць больш рэалістычна глядзець на тое, што адбываецца ў свеце.

«Якая ідзе перабудова, хто будзе дамінаваць і навошта дазваляць гэтую перабудову даводзіць да канца. Калі ты хочаш, каб гэтая перабудова не выглядала антыамерыканскай, табе трэба інвеставаць ва Украіну, інвеставаць у тое, каб вайна фіналізавалася больш-менш справядліва. Каб Расія не атрымала нічога. Ніякіх дывідэндаў», — рэзюмаваў Падаляк.

Каментары2

  • арэх
    04.09.2025
    а у мiнулым годзе казау што каву у Ялце будзем пiць
  • краіна свабоды
    04.09.2025
    "Замарозка па лініі". За гэтае слова некалькі журналістаў і палітычных дзеячаў рэпрэсавалі ва Ўкраіне, бо пярэчылі святым межам 1991 "расейскімі наратывамі". Цяпер ужо і да Офіса дайшло

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць