Інтэрнэт і СМІ

Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці СМІ. Дзяржаўныя медыя будуць цяпер карміцца са збору ад рэкламадаўцаў 

Агенцтва БелТА паведамляе, што «дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння ўстойлівага эканамічнага становішча нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, вытворчасці ў неабходным аб'ёме якаснага беларускага кантэнту».

Фота: dw.com

Указам устанаўліваецца збор за размяшчэнне вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце ў памеры 10%. У іншых выпадках плаціцца 20% ад кошту паслуг па распаўсюджванні рэкламы.

Збор будзе выплачвацца рэкламадаўцамі і накіроўвацца на падтрымку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Акрамя таго, указам змененая стаўка падатку на даданую вартасць пры аказанні паслуг перадачы дадзеных з 25% да 26%.

Нагадаем, раней Лукашэнка заявіў, што падпіша указ, каб прымусіць кампаніі размяшчаць у дзяржСМІ рэкламу.

«Я глыбока перакананы, што нам трэба займацца аптымізацыяй на каналах. Трэба пакідаць тых людзей, у якіх вы абсалютна ўпэўненыя, тады і заробак будзе», — заявіў тады ён.

Таксама Лукашэнка даручаў падрыхтаваць «прамалінейны і незавуаляваны» ўказ, які прымусіць размяшчаць рэкламу на «патрыятычных прадзяржаўных каналах, якія абараняюць дзяржаву, захоўваюць мір і спакой у краіне».

Каментары

Цяпер чытаюць

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка Баба Нюра развялася з мужам-дальнабойшчыкам і сышлася з гітарыстам «Драздоў»20

У Мінску з'явіўся чарговы помнік міліцыянеру. У сталіцы іх ужо шэсць17

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня34

«Майстар прыйшоў і папрасіў выдаліць відэа з тыктоку». У Магілёве на даху шматпавярховіка ўтварыўся вялікі басейн5

Пятрухін прызнаў, што 17-гадовага выкрывацеля Лібера выкарысталі спецслужбы. Але ёсць нюанс10

«У вас ёсць 12 гадзін, каб збегчы з жонкай і дзіцем». Масад тэлефанаваў генералам КВІР падчас атакі2

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай. Разбураны дамы, бальніцы і школы2

Беларус, што жорстка ўдарыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, быў пад наркотыкамі11

Кім Чэн Ын будуе велізарны вайсковы завод для Пуціна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць