Свет

Кім Чэн Ын будуе велізарны вайсковы завод для Пуціна

Кім Чэн Ын, відаць, аддаў загад на будаўніцтва найбуйнейшага зброевага завода Паўночнай Карэі. Пра гэта сведчыць аналіз спадарожнікавых здымкаў амерыканскай кампаніі Planet Labs, паведаміў нью-ёркскі часопіс Newsweek.

Кім Чэн Ын асабіста інспектуе адзін з ваенна-прамысловых заводаў. Злева, меркавана, яго дачка 13-гадовая Кім Чжэ У, якую называюць імавернай пераемніцай. Фота: Kcna.kp

Непадалёк ад месца новай вытворчасці ўжо існуе адзін вайсковы завод, але новы мусіць яго зацяніць.

Прадукцыя новага завода прызначана, верагодна, не столькі для Паўночнай Карэі, колькі для расійскай арміі. Кіраўнік карэйскага бюро Фонду Фрыдрыха Наўмана ў Сеуле Фрэдэрык Спор тлумачыць выданню Bild:

«Экспарт зброі ў Расію стаў для паўночнакарэйцаў надзвычай важнай крыніцай даходу. […] Паколькі ўкраінцы вывелі з ладу частку расійскіх дальнемагістральных бамбардзіроўшчыкаў, з якіх Расія запускала свае крылатыя ракеты, магчыма, што расіяне зробяць стаўку на балістычныя ракеты наземнага базавання — а паўночнакарэйцы пастаўляюць такія ракеты, у прыватнасці сваю балістычную ракету малой далёкасці KN-23».

Паводле даных міністэрства абароны Паўднёвай Карэі, вытворчасць боепрыпасаў у Паўночнай Карэі летась ішла поўным ходам; краіна паставіла расійскім войскам мільёны снарадаў і мноства ракет.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць