На Ашмянскім мясакансервавым камбінаце вырашылі паэксперыментаваць і пачалі выпускаць варана-вэнджаную каўбасу з дадаваннем гарбузовых семак, піша Blizko.by.

Як паведамляецца ў інстаграме прадпрыемства, гэтае нестандартнае спалучэнне мясной прадукцыі і карысных семак можа стаць сапраўднай кулінарнай знаходкай. Каўбаса адрозніваецца пікантным смакам і хрумсткай тэкстурай, што можа спадабацца нават патрабавальным гурманам.
Акрамя арыгінальнага смаку, новая прадукцыя, як заяўлена, мае і карысныя ўласцівасці: гарбузовыя семкі багатыя на вітаміны, мінералы і антыаксіданты, якія спрыяюць добраму самаадчуванню.
Абяцаюць, што навінка хутка з’явіцца ў продажы.
Каментары