На нацыянальным прававым партале апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа», унесены дэпутаткай Ананіч і ўхвалены парламентам.

У ім генацыдам беларускага народа прызнаюцца забойствы савецкіх грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі БССР, нацыстамі, іх памагатымі, нацыяналістычнымі фармаваннямі ў перыяд Вялікай айчыннай вайны і да 31 снежня 1951 года.
У Крымінальны кодэкс прапануецца дадаць артыкул 130-2, які будзе прадугледжваць адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа з пакараннем да 5 гадоў турмы. За паўторнае парушэнне закона прадугледжана ад 3 да 10 гадоў турмы.
Згодна з праектам, Саўмін павінен будзе прымаць меры, каб генацыд беларускага народа быў прызнаны на міжнародным узроўні.
-
«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення
-
У Ляхавічах школьнік падчас футбольнага матча вывеў на табло нецэнзурнае слова. Як яму гэта ўдалося?
-
На папцы ў Святланы Ціханоўскай цяпер партрэт палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута ФОТА
Каментары