Архіў

Найлепшы настаўнік — гэта мэнэджэр

Ігар Якіменка, настаўнік інфарматыкі з Магілёва, выбраны найлепшым настаўнікам году.

Фінал конкурсу на званьне найлепшага настаўніка Беларусі 2004 г. «Крыштальны журавель» доўжыўся ўвесь верасень і скончыўся толькі 28-га. За гэты месяц кожны з 21 фіналіста прайшоў празь незьлічоныя конкурсныя заданьні, даў па 3 паказальныя ўрокі (запісаны на відэа, дадзены па сваёй мэтодыцы і дадзены па мадэлі журы ў незнаёмай клясе). У супэрфінал, які адбываўся 28-га, выйшлі шасьцёра прэтэндэнтаў: Зоя Вінаградава (гісторыя, Лагойск), Анжаліка Рэдзька (матэматыка, Наваградак), Зьміцер Мацкевіч (матэматыка, Браслаў), Віталь Гузаў (праца, Жлобін), Ігар Якіменка (інфарматыка, Магілёў), Павал Ялковіч (праца, Нясьвіскі раён). Пераможцам стаў І.Якіменка.

Сам конкурс «Крыштальны журавель» нагадваў маластраўную сумесь тэлешоў накшталт «Слабага зьвяна» з сур’ёзнай мэтадычнай канфэрэнцыяй. Сярод заданьняў, прапанаваных канкурсантам, быў конкурс сьпеваў, праверка эрудыцыі й рэакцыі (за 30 сэкундаў трэба даць як мага больш правільных адказаў на пытаньні), здольнасьці хутка знайсьці выйсьце зь нестандартнай сытуацыі на ўроку («Як не сарваць кантрольную, калі падчас яе ў клясе нехта выпусьціў мыш?»). Але разам з тым настаўнікі мусілі даваць міні-ўрокі, дзе роля вучняў дасталася іхным калегам, павінны былі рэпрэзэнтаваць і абараняць свае канцэпцыі й распрацоўкі.

Адной з найбольш нечаканых праверак для канкурсантаў сталі псыхалягічныя тэсты, арганізаваныя Рэспубліканскім цэнтрам праблем чалавека БДУ. Гэтае мерапрыемства арганізатары конкурсу наладзілі ўпершыню. Цягам трох гадзін правяраліся прыроджаныя схільнасьці настаўнікаў (рэакцыя, эмацыйная ўраўнаважанасьць, усе віды памяці, канфліктнасьць, агрэсіўнасьць і інш.). Кандыдат псыхалягічных навук, загадчыца лябараторыі псыхафізіялёгіі й прафэсіяграфіі Сьвятлана Сагайдак назвала найлепшых настаўнікаў яшчэ й цудоўнымі мэнэджэрамі: «Ім трэба было прадэманстраваць неабыякія здольнасьці ў напісаньні плянаў, прэзэнтацыі сябе й г.д. І на ўзроўні мэнэджэраў у іх усё цудоўна! Так і павінна было быць. Калі б мы абсьледавалі ўсіх шараговых настаўнікаў запар, карціна была б іншай, бо настаўнікі ёсьць розныя».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць