Архіў

З рабскага сну

№ 13 (170), 27 сакавіка — 2 красавіка 2000 г.


 

З рабскага сну

Дзень Волі сьвяткавалі ва ўсіх гарадах Беларусі

 

У Воранаве першымi — а 8-й ранiцы — правялi пiкет. Упершыню. Быў ажно 6-мэтровы транспарант «Жыве вольная Беларусь». У Мастах сабраліся мiтынгаваць 200 чалавек. У Шчучыне ў пiкеце стаялi 9 чалавек i шмат хадзiла навокал. У Сьвiслачы каля адзiнага ў краiне бюсьцiка К.Калiноўскага сабраліся на мiтынг каля 50 асобаў. Начальства мiтынг дазволiла, але адначасова абвясьцiла суботнiк у гарпарку.

Мiтынг адбыўся ў Лiдзе — ладзілі яго вячоркаўцы і пазьнякоўцы супольна. У Дзятлаве зьявiлiся надпiсы на сьценах i ўлёткi. У Бераставiцы — таксама надпiсы i бел-чырвона-белы сьцяг над нячынным касьцёлам. У Смаргонi прайшло невялiкае шэсьце.

У Наваполацку напярэдадні сьвята зьявіліся ўлёткі ў горадзе і бел-чырвона-белы сьцяг на ўнівэрсытэце. Ля гарадзкога Дому культуры адбыўся пікет-мітынг з удзелам больш як сотні чалавек.

У Віцебску яшчэ да пачатку шэсьця былі затрыманыя 6 чалавек. Сярод іх — дэпутат Шчукін, былы палітвязень Ул.Плешчанка, сп.Карпаў, Піменаў, Салаўян. Прозьвішча шостага арыштаванага пакуль невядомае.

На Магілёўшчыне мітынгавалі, дэманстравалі, вешалі на трубы сьцягі і сядзелі ў пастарунках. У Магілёве адбыліся шэсьце і невялічкі мітынг, у якіх удзельнічалі 150 магілёўцаў.

У Бабруйску не абышлося без затрыманьняў. Там актывісты БНФ і «Грамадзянскага Форуму» ў цэнтры раздавалі сьвяточныя буклеты пра гісторыю БНР. Міліцыя палічыла гэта мітынгам і арыштавала 8 чалавек. У пастарунку на іх склалі пратаколы, накшталт: «участвовал в организации проведения несанкционированного собрания на пл.Победы с 14.00 до 15.00, раздавая участникам собрания и прохожим гражданам газету «Рабочы Бабруйска» и другие издания, брошюры, не имеющие реквизитов о регистрации, публично обсуждая вопросы общественно-политической жизни, имел символику бело-красно-белого флага».

У Горках тутэйшы Мірон павесіў на высачэзную трубу кацельні беларускі сьцяг, а ўвесь горад быў абклеены адпаведнымі ўлёткамі. У Шклове Міронаў пакуль няма, дык нехта іншы намаляваў бел-чырвона-белы сьцяг на будынку райвыканкаму і напісаў «Жыве Беларусь!». У Крычаве адбыўся дазволены ўладамі пікет.

У Гомелі з раніцы на краі гораду адбыўся пікет. У Салігорску на стадыёне «Шахцёр» на сьвята сабраліся 50 чалавек. У Баранавічах на мітынг прыйшлі пад 200 чалавек, добра пасьвяткавалі, але пасьля У.Гоўшу затрымалі за тое, што ён нёс бел-чырвона-белы сьцяг. У Берасьці на стадыёне «Будаўнік» сабраліся каля 150 чалавек. Міліцыянты-варта ніяк не рэагавалі на правакацыі эрэн’ешнікаў, што тутсама задзіраліся.

Андрэй Аляксандраў,
Сяргей Астраўцоў, В.Баршчэўскі, Сымон Глазштэйн, Тацяна Сьнітко


Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне71

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць