Улада88

Пяць фактаў пра таямнічага Валерыя Вакульчыка

Новы кіраўнік КДБ.

1. Невядома, дзе нарадзіўся

Генерал-маёр юстыцыі Валер Вакульчык, у адрозненне ад многіх іншых сілавікоў, заўжды трымаў сябе ў цені, нідзе не піярыўся, не выходзіў на першыя ролі. Рэдкія ягоныя прэс-канферэнцыі, яшчэ радзейшыя інтэрв’ю. Вядома, што ён нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці, але ў якім раёне, у якой вёсцы — гэта, напэўна, лішняе. Тое самае некалі было з біяграфіяй разведчыка Уладзіміра Макея. Вакульчык скончыў вышэйшыя курсы вайсковай контрразведкі КДБ. А перад гэтым Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае вучылішча.

2. Аператыўна-аналітычны цэнтр

У структуры органаў дзяржбяспекі Валер Вакульчык праходзіў ад 1991 года, але ўпершыню ягонае прозвішча прагучала толькі ў 2008. Тады пры Лукашэнку была ўтвораная новая спецслужба, якую ўзначаліў Вакульчык. Палохалі, што менавіта Аператыўна-аналітычны цэнтр будзе займацца палітычнымі справамі. Але, прынамсі, наўпроставых сведчанняў, што ААЦ займаецца ціскам на іншадумцаў, не было. Размяшчаўся Цэнтр у будынку КДБ, дарэчы.

3. Інтэрнэт

Сярод прыярытэтных задач ААЦ значыцца: «Вызначае прыярытэтныя кірункі тэхнічнай абароны інфармацыі». Менавіта гэтай спецслужбе была давераная распрацоўка ўказа «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт». Першапачатковы варыянт, які трапіў у СМІ, быў досыць неадназначны. Пад кантроль гэтай службы трапілі ўсе інтэрнэт-правайдары. У выніку ўказ выйшаў у «прыгожай абгортцы», як сказаў тады палітычны аналітык Класкоўскі. Нейкі час пад забарону траплялі «Хартыя-97», «Беларускі партызан» і блог Яўгена Ліпковіча, але гэтыя сайты па-ранейшаму даступныя карыстальнікам у Беларусі. Хаця па просьбе ці патрабаванні чыноўнікаў, бізнэсоўцаў ці простых грамадзян могуць быць адключаныя дома ці на прадпрыемствах. У дзень прэзідэнцкіх выбараў былі выключаныя незалежныя сайты, Фэйсбук, Gmail. Але падобнае рабілася і да ўзгаданага ўказа.

Яшчэ цікавыя задачы ААЦ заключаліся ў забяспечанні абароны сайта прэзідэнта, а таксама правядзенні экспертыз розыгрышаў латарэяў.

4. Нехта не любіць, нехта недалюблівае

«Вельмі важна, што ў сілавых структурах вы карыстаецеся заслужанай павагай. Хтосьці вас не любіць, хтосьці недалюблівае, але толькі з адной прычыны: праз вашу сумленнасць і прынцыповасць. Мне патрэбен такі чалавек пры станаўленні гэтай структуры», — такой высокай ацэнкі Вакульчык заслужыў ад Лукашэнкі, калі кіраўнік дзяржавы прызначаў яго на пасаду кіраўніка Следчага камітэта. «Вы маеце ўваход ва ўсе структуры, карыстаецеся падтрымкай і даверам прэзідэнта — лепшага чалавека і не знойдзеш».

5. Таксама з памежнікаў

Валерый Вакульчык, як і былы старшыня КДБ Зайцаў, і Рачкоўскі, і Віктар Лукашэнка, таксама прыйшоў з памежнікаў, да ААЦ ён быў начальнікам вайсковай контрвыведкі памежных войскаў. А яшчэ раней працаваў асабістам у Брэсцкім пагранатрадзе. Ягоны ўзлёт якраз і звязваюць з імёнамі Віктара Лукашэнкі і Рачкоўскага. Паводле некаторых звестак, у свой час Вакульчык перанёс цяжкую хваробу, якая нават пагражала яму камісаваннем. Але ніякіх афіцыйных пацверджанняў гэтаму няма: інфармацыю публікаваў толькі арыентаваны на чуткі «Беларускі партызан». У Следчым камітэце Вакульчык курыраваў гучныя справы супраць чыноўнікаў. Напрыклад, намесніка міністра Полудня, былога старшыні Полацкага гарвыканкама Тачылы, банкіра Кацарэнкі. З палітычных справаў менавіта Следчы камітэт вядзе справу журналіста Андрэя Пачобута, якая пакуль у падвешаным стане.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць