Грамадства

Статкевіча наведаў адвакат, а з Лобавым сустрэўся святар

Навіны ад палітвязняў.

Сустрэча з адвакатам адбылася 9 лістапада, паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч.

Паводле яе Мікалай Статкевіч пацьвердзіў, што яго перавялі ў іншую камэру, зь лепшымі ўмовамі, а раней яго наведаў праваслаўны сьвятар.
Таксама Марына Адамовіч апавяла пра рэакцыю адміністрацыі магілёўскай турмы на скаргу Мікалая Статкевіча, што ў турме не выдаюць туалетнае прыладзьдзе, хаця грошы з пэнсіі на ўтрыманьне рэгулярна адлічаюць.

«Яго спрабавалі запэўніць, што зь ягонай пэнсіі, вось з тых сумаў, што ледзь не напалову вылічваюць, у гэта не ўваходзяць выдаткі на туалетную паперу, мыла, галякі й гэтак далей. Але ж, з новага году зьняволеным будуць выдаваць усё гэта ў гэтай турме. На гэта ён задае рытарычнае пытаньне, чаму толькі ў гэтай турме? Бо ён добра ведае, што не выдаюць гэтага ані ў Шклове, ані ў іншых установах турэмнай сыстэмы. У выніку людзі, якія ня маюць падтрымкі звонку, страшэнна азлабляюцца».

На просьбу пракамэнтаваць адстаўку старшыні КДБ Вадзіма Зайцава Марына Адамовіч выказалася гэтак.

«Ён кіраваў КДБ, узяў на сябе як кіраўнік ведамства адказнасьць за тое, што там адбывалася. За незаконныя ўтрыманьні, за зьдзекі, за незаконныя прысуды. Ад гэтага яму ўжо не адмыцца».

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня. Беларуская апазыцыя, улады Эўразьвязу і ЗША дамагаюцца вызваленьня Статкевіча, якога лічаць палітвязьнем.

9 лістапада Эдуард Лобаў у івацэвіцкай калёніі сустрэўся з ксяндзом. Гэтую навіну Свабодзе перадала маці палітвязьня Марына Лобава. Апошняя сустрэча верніка Лобава зь сьвятаром была амаль год таму.

«У Эдуарда сёньня адбылася важная падзея, яго наведаў ксёндз. Яны размаўлялі, ён прычасьціўся. Ксёндз перадаў мне, што трымаецца ён добра, настрой у яго бадзёры. Спадзяецца, што такія наведваньні будуць паўтарацца».

Як Марына Лобава ставіцца да адстаўкі старшыні КДБ? «Значыць, там ідзе нейкая барацьба, калі даходзіць да такіх гучных адставак. Значыць, не настолькі там усё спакойна, не настолькі надзейна трон трымаецца».

Эдуарду Лобаву адбываць за кратамі яшчэ два гады і месяц. Маладафронтавец быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня разам са Зьмітром Дашкевічам — абодвух абвінавацілі ў хуліганстве, якое нібыта яны ўчынілі 18 сьнежня 2010 году. Актывісты кажуць пра правакацыю спэцслужбаў з мэтай ізаляваць іх напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць