Меркаванні3434

Як расстрэльвалі невінаватых

У найноўшай гісторыі Беларусі ўжо быў выбух «з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі».

Недавер да высноваў следства па справе Канавалава і Кавалёва тлумачыцца не толькі стаўленнем да палітычнай сістэмы, але і памяццю пра нядаўнюю гісторыю. Людзям яшчэ помная гучная «Віцебская справа». Як і ў гісторыі серыйнага забойцы Міхасевіча, ёсць рызыка пакараць смерцю невінаватых, кажуць яны.

У справе Міхасевіча быў свой Кавалёў

Серыйны забойца Генадзь Міхасевіч за 14 гадоў забіў 36 жанчын. За яго грахі расплачваліся іншыя: прайшло 11 працэсаў, было асуджана 14 чалавек, аднаго з іх расстралялі, адзін аслеп у турме, адзін спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, адзін адседзеў 10 гадоў.

Дарэчы, аднаго з першых пакараных па справе віцебскага душыцеля звалі Кавалёў. Ён з кампаніяй сяброў выпадкова трапіў на месца, дзе знайшлі ахвяру Міхасевіча. Усіх трох асудзілі.

Што дазволіла Міхасевічу так доўга заставацца беспакараным?

Бо следчыя не імкнуліся разабрацца, а спяшаліся вырваць прызнанне. Высокае начальства прыспешвала.

Калі Міхасевіча схапілі, за перагібы былі пакараныя і некаторыя следчыя. Адзін з іх, Валерый Сарока, упёк за краты кіроўцу Алега Адамава, падкінуўшы яму фота адной з ахвяр. Адамаў спрабаваў забіць сябе ў турме.

Следчы ж, адседзеўшы за перавышэнне паўнамоцтваў, напісаў пра віцебскую справу кнігу.

Арыштавалі Міхасевіча ў 1985-м. Праз тры гады яго расстралялі.

«Для дэстабілізацыі становішча ў вобласці»

Можна яшчэ згадаць забойства Яўгена Мікалуцкага, старшыні Магілёўскага абласнога дзяржкантролю.
Чыноўнік загінуў ва ўласным пад’ездзе падчас выбуху 6 кастрычніка 1997. З тагачасных публікацый працэс паўстае не менш заблытаным, чым справа тэракта ў метро.

Абвінавачаных было чацвёра. Адзін з іх, былы маёр КДБ Валерый Ткачоў, загінуў у следчым ізалятары. Афіцыйная версія — самагубства. Аднак былі сумневы: былы камітэтчык меў сярод абласных сілавікоў і чыноўнікаў нямала ворагаў. Пасля яго смерці роля лідара «банды Ткачова» выпала на долю Віктара Янчэўскага, звычайнага рабочага. Яны нават не былі добра знаёмыя з Ткачовым.

Абвінавачанне грунтавалася на сведчаннях Анатоля Гаўрылава, які сябраваў з сынам Ткачова і ведаў Янчэўскага. У часе следства ён расказваў пра «падрыхтоўку» да забойства Мікалуцкага і магчымы замах на Лукашэнку. Але на судзе адмовіўся ад паказанняў, заявіўшы, што сведчыў пад ціскам.

У абвінаваўчым заключэнні гаварылася, што забойства Мікалуцкага хацелі выкарыстаць для «дэстабілізацыі абстаноўкі ў Магілёўскай вобласці».
Проста цытата з працэсу Канавалава.

Прысуд па справе Мікалуцкага быў вынесены ў чэрвені 1999-га. Янчэўскі атрымаў 11 гадоў турмы, Гаўрылаў — 5, Радзікоўскі — 4. Як чарнобылец ён трапіў пад амністыю і быў вызвалены ў зале суда.

Каментары34

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці20

У Літве пачалі судзіць абвінавачаных у тэрарызме, на лаве падсудных і беларус1

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць2

У ЗША прадалі бутэльку віна больш чым за 800 тысяч даляраў2

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць