Спорт44

Мінскае «Дынама» даведалася суперніка па другім раўндзе плэй-оф Кубка Гагарына

Ім стаў казанскі «Ак Барс»

Фрагмент матча «Дынама» — «Ак Барс» у чэмпіянаце. Фота: ХК «Дынама» Мінск

У складзе казанцаў выступаюць два хакеісты зборнай Беларусі — форвард Уладзімір Алістраў і абаронца Сцяпан Фалькоўскі.

«Дынама» ў першым раўндзе абыграла маскоўскае «Дынама» з лікам 4:0. Беларускі клуб яшчэ ні разу ў гісторыі не пераадольваў бар’ер другога раўнду Кубка Гагарына.

У рэгулярным сезоне «Дынама» выйграла ў «Ак Барса» абодва матчы — дома з лікам 4:3, а ў гасцях з лікам 7:3.

У рэгулярным чэмпіянаце «барсы» занялі трэцяе месца ва Усходняй канферэнцыі. Гэта азначае, што серыя пачнецца двума матчамі на «Мінск-Арэне». Гэтыя два матчы пройдуць 9 і 11 красавіка. Затым дзве гульні ў Казані 13 і 15 красавіка. У выпадку неабходнасці яшчэ гульні ў Мінску адбудуцца 17 і 21 красавіка.

Продаж квіткоў пачнецца сёння, «Дынама» абвясціла, што замарожвае цэны. Білеты будуць прадавацца па цане першага раўнду

Каментары4

  • ;)
    02.04.2026
    Проиграют.
  • Бедронка
    02.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Максим Дизайнер
    02.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць