Улада1717

Сурыкаў: «Гавары праўду!», камуністы і Ляўковіч ухвалілі продаж «Белтрансгаза»

«Усе, хто разумее, што галоўнае — гэта жыццё людзей, яе паляпшэнне, а не імкненне да ўлады праз звяржэнне дзеючай улады, ацэньваюць станоўча».

Усе апазіцыйныя партыі і рухі, якія турбуе дабрабыт беларускага народа, пазітыўна ацанілі пагадненні, падпісаныя 25 лістапада ў Маскве на пасяджэнні вышэйшай дзяржрады саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў 30 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

25 лістапада ў Горках пад Масквой былі падпісаныя кантракты продаж рэшты акцый ААТ «Белтрансгаз».

Сурыкаў адзначыў, што была неадназначная ацэнка падпісаных дакументаў, але

«нават сярод апазіцыйных партый ёсць разуменне, што гэта на карысць народа». У прыватнасці, адзначыў дыпламат, падпісаныя дамовы станоўча ацанілі рух «Гавары праўду!», Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» і сацыял-дэмакратычная партыя Анатоля Ляўковіча [Ляўковіч лічыць сябе старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — Рэд.]
.

«Усе, хто разумее, што галоўнае — гэта жыццё людзей, яе паляпшэнне, а не імкненне да ўлады праз звяржэнне дзеючай улады, ацэньваюць станоўча падпісаныя дакументы», — сказаў Сурыкаў.

Ён нагадаў, што, згодна з падпісаным пагадненням, у гэтым і наступным годзе Беларусь атрымаць каля 7,2 млрд даляраў.

«Думаю, урад Беларусі правільна ацэніць гэтыя рэсурсы, — сказаў пасол. — Трэба думаць аб мадэрнізацыі эканомікі, стварэнні больш аплатных і кваліфікаваных рабочых месцаў, а гэта азначае павелічэнне падаткаў».

Каментары17

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць